Нідокі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нідокі
Remove ads

Нідокі (лет. Lyduokiai) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Сясарцы. Цэнтар староства Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 142 чалавекі. Знаходзяцца за 11 км на ўсход ад Вількаміру.

Хуткія факты

Нідокі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны.

Remove ads

Назва

Тлумачэньня гістарычнай назвы Нідокі зь летувіскай мовы няма, тым часам летувізаваную форму Lyduokiai спрабуюць выводзіць ад балтыйскага lydimas — 'высечка', блізкага да тэрміну «ляда»[1].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Nidoki (2 лютага 1499 году)[2].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Нідокі датуецца 1499 годам. У гэты час яны знаходзіліся ў валоданьні Пяткевічаў і ўваходзілі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1623 годзе ў Нідоках збудавалі касьцёл. У XVII ст. мястэчка перайшло да Дамброўскіх, у XVIII ст. — да роду Марыконі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Нідокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 10 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Нідокі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Нідокі апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: ~1886 год — 57 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 142 чал.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Сядзіба

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1884)
  • Сядзіба (XIX—XX стагодзьдзі)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads