Нікалае Пэтрэску-Гэйна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нікалае Пэтрэску-Гэйна
Remove ads

Нікала́е Пэтрэ́ску-Гэйна (па-румынску: Nicolae Petrescu-Găină) — румынскі карыкатурыст. Ён быў заснавальнікам румынскае карыкатуры, робячы карыкатуры на палітыкаў свайго часу, скульптараў, мастакоў і інтэлектуалаў, якія жылі ў апошняе дзесяцігодзьдзе ХІХ стагодзьдзя і першыя тры дзесяцігодзьдзі ХХ стагодзьдзя. Ягоныя карыкатуры маюць дакумэнтальную і мастацкую каштоўнасьць, бо яны былі адзначаныя крыхай іроніі.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

У 1898 годзе выдаў адзін зь першых альбомаў мультфільмаў у Румыніі, які назваў «Кантымпаранул». Ён складаўся з 26 каляровых твораў. Гэты альбом Пэтрэску стварыў пад магутным уплывам аналягічнае працы Анарэ Дам’е. Удзельнічаючы ў пасяджэньні румынскага парлямэнту ў сакавіку 1908 году, ён стварыў новы альбом — «Коміксы. Адпачынак у нядзелю ў Сэнаце». У 1913 годзе карыкатурыст выдаў наступны свой альбом пад назвай «Мой альбом», які зьмяшчаў 42 чорна-белыя ілюстрацыі.

Пэтрэску быў добра вядомы і ацэнены крытыкамі свайго часу, то бок ён быў адным зь нешматлікіх вядучых карыкатурыстаў канца XIX стагодзьдзя. Ягоныя творы актыўна друкаваліся ў тагачасных газэтах. У дадатак да сатыры на палітыкаў і дзеячаў культуры Пэтрэску стварыў мноства працаў на антываенныя тэмы, як то сатырычныя карыкатуры на нямецкі мілітарызм і жахі вайны, які каштавалі яму дэпартацыяй і ўтрыманьнем у лягеры ў Баўгарыі, дзе ён знаходзіўся больш за год.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads