Іронія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іро́нія (па-старажытнагрэцку: εἰρωνεία — прытворства, насьмешка) — прыхаваная насьмешка, якая выступае за зьнешняй пачцівасьцю выказваньня. Выкарыстоўваецца іронія ў многіх жанрах вуснай народнай творчасьці — прыказках і прымаўках, загадках, анэкдотах, устойлівых вобразных параўнаньнях, прыгаворах і інш. (На чужой старане і рак рыба. Ці то сьвіньні елі, ці шляхта папасвалася. Багаты як пагарэлец. Весела як рыбцы на кручку. Прыйшоўся як вол да карэты). Што да мастацкай літаратуры, у прыватнасьці паэзіі, то іронія вызначае мастацкую своеасаблівасьць многіх сатырычных твораў — сатырычных вершаў, эпіграмаў, эпітафій, пародый, баек і інш. Іронія можа мець значэньне ня толькі тропа, але і своеасаблівага мастацкага прынцыпу асэнсаваньня рэчаіснасьці, асьмяяньня з г. зв. двайным сэнсам, падтэкстам. Злосна-зьедлівая іронія называецца сарказмам.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads