Нікаляс Лёмбэртс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нікаляс Лёмбэртс (па-нідэрляндзку: Nicolas Lombaerts; нар. 20 сакавіка 1985 году, Бруге, Бэльгія) — бэльгійскі футбаліст, абаронца. На сваім рахунку мае выступы за нацыянальную зборную Бэльгіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец футбольнай школы клюбу «Бруге». Зь ліпеня 2004 году гуляў за бэльгійскі «Гент». У ліпені 2007 году перайшоў у санкт-пецярбурскі «Зэніт», які заплаціў за яго 4 мільёны эўра. У гэтым жа сэзоне стаў чэмпіёнам Расеі. Да таго як пераехаць у Расею навучаўся ў юрыдычным каледжы.
Улетку 2013 году ў ходзе матчу супраць кіеўскага «Дынама» ў рамках міжсэзоннага «Аб’яднанага турніру» выйшаў з клюбнай капітанскай павязкай.
Міжнародная
У нацыянальнай зборнай Бэльгіі дэбютаваў у 2006 годзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Саудаўскай Арабіі, выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне. Першы афіцыйны матч у складзе нацыянальнай зборнай правёў у 2007 годзе супраць зборнай Сэрбіі, дзе таксама выйшаў на замену.
Remove ads
Дасягненьні
«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі: 2007, 2010, 2012, 2015
- Уладальнік Кубка Расеі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2008, 2011
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2008
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2008
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads