Ніка Краньчар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ніка Краньчар
Remove ads

Ніка Краньчар (па-харвацку: Niko Kranjčar; нар. 13 жніўня 1984 году, Заграб, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Харватыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Раньнія гады

Сын былога футбаліста й трэнэра харвацкай зборнай Златка Краньчара. Ніка правёў частку свайго дзяцінства ў Вене, пакуль бацька гуляў за венскі «Рапід» да 1991 году. У 17 гадоў Ніка стаў самым маладым капітанам у гісторыі заграбскага «Дынама»[4], аднак узімку 2005 году перайшоў у склад галоўнага суперніка «Дынама» — клюб «Хайдук» з Спліту за рэкордную для Харватыі суму ў 1,5 млн эўра. У сэзоне 2004—2005 гадоў у складзе «Хайдука» ён стаў чэмпіёнам Харватыі й здабыў сталае месца ў нацыянальнай зборнай.

«Портсмут»

Пасьля вельмі пасьпяховага старту ў сэзоне 2006—2007 гадоў Ніка падпісаў чатырохгадовы кантракт з ангельскім клюбам «Портсмут»[5].

«Тотэнгэм Готспур»

У апошні дзень летніх трансфэраў, 1 верасьня 2009 году, Ніка Краньчар перайшоў з «Портсмуту» ў «Тотэнгэм Готспур». Сума ўгоды паміж клюбамі склала 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў[6]. Пасьля пасьпяховага сэзона 2009—2010 гадоў, Ніка трывала асеў на лаўцы запасных каманды Гары Рэднапа й у лістападзе 2010 году зьявілася інфармацыя, што ён і Дэйвід Бэнтлі будуць прададзеныя ў зімовае трансфэрнае вакно.

«Дынама» Кіеў

6 чэрвеня 2012 году Ніка Краньчар перайшоў ва ўкраінскі клюб «Дынама» (Кіеў). Кантракт быў падпісаны тэрмінам на 4 гады. Кампэнсацыя за пераход, паводле неафіцыйных зьвестак, склала 7 млн эўра, а гадавая заробная плата гульца — 2 мільёны[7].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Ніка дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі 18 жніўня 2004 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю.

Дасягненьні

«Дынама» Загрэб:

«Хайдук»:

«Портсмут»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads