Ніна Галяйн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ніна Галяйн
Remove ads

Ніна Галяйн (па-нямецку: Nina Hollein, нар. 9 лютага 1971, Аўстрыя, м. Вена) — архітэктар, пісьменьніца і кравец[1][2][3].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Жыцьцяпіс

Ніна Галяйн нарадзілася ў м. Вена, Аўстрыя. Яе бацька быў архітэктарам. Родзічы паўплывалі на яе погляды, бо многія былі архітэктарамі і мовазнаўцамі[4][5]. Ніна Галяйн закончыла Венскі тэхнічны ўнівэрсытэт. У 1996 годзе Ніна Галяйн атрымала ад ураду Аўстрыі грашовую плату і яна ад'ехала ў ЗША ў места Новы-Ёрк. У ЗША Ніна Галяйн рабіла ў архітэктуры[6][7][8][9]. У 2001 годзе Ніна Галяйн разам з мужам Максам Галяйнам пераехалі ў Франкфурт-на-Майне, што ў дзяржаве Нямеччына. Ізноў там Ніна Галяйн пачала рабіць у архітэктуры. Пасьля нараджэньня першага дзіцяці — дачкі, — Ніна Галяйн пачала пісаць допісы для дзіцячае літаратуры[10]. Яна пісала для газэты Франкфурцкая агульная газэта. У 2009 годзе Ніна Галяйн заснавала ўласны таварны знак, які яна выкарыстоўвала ў кравецтве для жанчын і для дзяцей. Яна мела ўзнагароды за сваю дзейнасьць[11][12][13].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads