Ніна Горык

Украінская паэтка, настаўніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ні́на Пятро́ўна Го́рык (па-ўкраінску: Ніна Петрівна Горик), у шлюбе Горык-Літвінюк (нар. 7 верасьня 1957 году, Забужжа Любамльскага раёну Валынскай вобласьці, Украінская ССР) — валынская паэтка, заслужаная настаўніца Ўкраіны, грамадзкая дзяячка. Аўтарка тэхнічных распрацовак урокаў па ўкраінскай літаратуры для 10-е клясы, ляўрэатка прафэсійнага Ўсеўкраінскага конкурсу «Настаўнік року», абласной асьветніцкай прэміі імя Лесі Ўкраінкі, «Мядовай прэміі — 2013».

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Яшчэ ў школе пачала пісаць вершы, была чальцом літаратурнае студыі, карэспандэнтам у мясцовай газэце. Скончыла з адзнакаю філялягічны факультэт Валынскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1974—1978).

Адзін год адпрацавала настаўніцай украінскай мовы і літаратуры ў Галаўненскай сярэдняй школе. Ажанілася з Хведарам Літвінюком і пераехала ў Ковель. З 1979 выкладала ў мясцовых школах №№7, 11 і Ковельскім машынабудаўнічым тэхнікуме. З 1995 выкладае ў школе.

Сябра Саюзу пісьменьнікаў Украіны з 1995.

Муж, палкоўнік міліцыі, загінуў на службе ў 2002 року, абараняючы людзей ад рабаваньня. Засталіся дачка Вольга і сын Тарас.

Remove ads

Творчасьць

Аўтарка зборнікаў вершаў «Волинь моя, воле» (1990), «Територія слова» (1993), «Погожою дниною над Україною» (1997), «Повернення Мавки» (2004), дапаможніка для настаўніка «Тэматычныя распрацоўкі ўрокаў па ўкраінскай літаратуры (10 кляса)» (2002).

Ляўрэатка прэміі імя Л. Украінкі Валынскай аблдзяржадміністрацыі.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads