Нітранскі край
край Славаччыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ні́транскі край (па-славацку: Nitriansky kraj) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацыйным цэнтрам у Нітры.
Remove ads
Геаграфія
Рэгіён разьмешчаны на паўднёвым захадзе Славаччыны, большай часткай ва ўсходняй Дунайскай нізіне. Край падзелены на два субрэгіёны: Дунайская раўніна й Жытны востраў на поўдні краю ды Дунайскае ўзвышша на поўначы, ўсходзе й цэнтры. На тэрыторыі рэгіёну знаходзяцца наступныя горныя масівы: Поваскі Інавец на паўночным захадзе, Трыбеч на поўнач ад Нітры, Погранскі Інавец на паўночным усходзе ды Шцьяўніцкія горы на ўсходзе. Галоўныя рэкі рэгіёну — Дунай на поўдні, Ваг на паўднёвым захадзе, Нітра ў заходняй і цэнтральнай частках, Грон на ўсходзе і Іпель на паўднёвым усходзе.
Нітранскі край мяжуе з Трэнчынскім краем на поўначы, Банскабыстрыцкім краем на ўсходзе, Вугоршчынай на паўднёвым усходзе, поўдні й паўднёвым захадзе ды Трнаўскім краем на захадзе.
Remove ads
Дэмаграфія
Шчыльнасьць насельніцтва краю складае 113 чалавек на км², што блізка да сярэднеславацкага паказьніка ў 110 на км². Найвялікшыя месты краю — Нітра, Комарна, Новэ Замкі й Левіцэ. Паводле перапісу 2001 году, насельніцтва краю склала 713 422 чалавекі, большасьць зь якіх назвалі сябе славакамі (68,3%), аднак значная колькасьць у рэгіёне вугорцаў — 27,6%, а таксама невялікая колькасьць чэхаў ды цыганоў[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads