Ніуе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ніуе
Remove ads

Ніу́е (па-ангельску: Niue) — каралавая выспа ў Ціхім акіяне ў Палінэзіі. Раней выспа называлася «скала Палінэзіі» (Rock of Polynesia). Знаходзіцца за 2400 км на паўночны ўсход ад Новай Зэляндыі ў трохкутніку ўтвораным Выспамі Кука, Тонга і Самоа. Ніуе мае статус краіны, якая знаходзіцца ў садружнасьці з Новай Зэляндыяй.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Выспа Ніуе была адкрытая ў 1774 годзе Джэймзам Кукам, які абвясьціў яе брытанскай калёніяй. У 1900 годзе статус выспы быў зьменены на брытанскі пратэктарат. Праз год кіраўніцтва выспай было перададзена Новай Зэляндыі разам з выспамі Кука. У 1903 годзе Ніуе была выдзелена ў асобную адміністрацыйную адзінку. 19 кастрычніка 1974 году Ніуе атрымала аўтаномію, застаўшыся ў садружнасьці з Новай Зэляндыяй. У гэты ж дзень была прынятая і канстытуцыя. У студзені 2004 году Ніуе значна пацярпела ад урагану Хета, самага моцнага ўрагану за ўсю гісторыю краіны. Хуткасьць ветру дасягала 300 км/г, былі зьнішчаныя практычна ўсе будынкі і ўся інфраструктура. Пасьля гэтага насельніцтва выспы паступова імігруе ў іншыя краіны, у першую чаргу ў Новую Зэляндыю.

Remove ads

Палітыка

Ніуе — дзяржава, якая знаходзіцца ў садружнасьці з Новай Зэляндыяй. Цяпер дзейнічае канстытуцыя, якая была прынятая 19 кастрычніка 1974 году. Згодна зь ёй кіраўніком выспы зьяўляецца прадстаўнік губэрнатара Новай Зэляндыі. Абаронай і зьнешняй палітыкай выспы займаецца ўрад Новай Зэляндыі. Унутранымі справамі выспы займаецца парлямэнт Ніуе — Асамблея (ёй належыць заканадаўчая ўлада). У асамблею ўваходзяць 20 дэпутатаў. Выканаўчая ўлада належыць ураду выспы. Грамадзяне Ніуе зьяўляюцца адначасова грамадзянамі Новай Зэляндыі.

Remove ads

Геаграфія

Ніуе зьяўляецца самай вялікай ў сьвеце каралавай выспай. Выспа мае высокі бераг, які паступова зьніжаецца ў цэнтры выспы. Самая высокая кропка уздымаецца на 67 мэтраў над узроўнем мора. Даўжыня берагавой лініі складае 64 км. Выспа абкружаная каралавым рыфам. Асаблівасьцю выспы зьяўляецца адсутнасьць рэкаў і наземных крыніцаў пітной вады. Каля 13% плошчы займаюць трапічныя лясы, якія складаюцца ў асноўным з какосавых пальмаў.

Клімат Ніуе экватарыяльны, вільготны і цёплы. Сярэднегадавая тэмпэратура складае каля 25 °C, а гадавая колькасьць ападкаў складае 2000—2200 мм. Ад сьнежня да красавіка на высьпе пануюць тайфуны, якія прыносяць моцныя ападкі і выклікаюць разбурэньні. Здараюцца пэрыяды засухі.

Адміністрацыйны падзел

Выспа падзеленая на 13 акругаў, цэнтрамі якіх зьяўляюцца 13 паселішчаў, назвы якіх супадаюць з назвамі акругаў.

Больш інфармацыі Назва, Назва на анг. мове ...
Remove ads

Эканоміка

Эканоміка Ніуе неразьвітая. Большасьць насельніцтва імігруе ў пошуках працы ў іншыя краіны. Астатнія займаюцца вырошчваньнем какосаў і бананаў, якія потым экспартуюцца. Існуе невялікая колькасьць хатняй жывёлы. Паступова пачалося разьвіцьцё турызму.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads