Одры Гэпбэрн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Одры Гэпбэрн
Remove ads

Одры Гэпбэрн (па-ангельску: Audrey Hepburn, вымаўляецца /hebən/ або /hebə: n/, народжаная Одры Кэтлін Растан, анг. Audrey Kathleen Ruston; 4 траўня 1929, Брусэль, Бэльгія — 20 студзеня 1993, Таляшэназ, Швайцарыя) — брытанская й амэрыканская акторка, фотамадэль і гуманітарны дзяяч. Атрымала «Оскар» за найлепшую жаночую ролю ў фільме 1953 году «Рымскія вакацыі», а таксама намінавалася чатыры разы ў 1954, 1959, 1961 і 1967 гадах.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Ікселі (камуне Брусэльскага сталічнага рэгіёну), пад імём Одры Кэтлін Растан, правяла дзяцінства й юнацтва пераважна ў Нідэрляндах, жыла ў горадзе Арнэме, акупаваным нацысцкай Нямеччынай падчас Другой сусьветнай вайны. Навучалася ў Арнэме балету, у 1948 годзе пераехала ў Лёндан, дзе працавала танцоўшчыцай на сцэне лёнданскіх тэатраў. Зьняўшыся ў некалькіх эўрапейскіх фільмах, Одры зьвярнула на сябе ўвагу Калет, якая абрала яе на галоўную ролю ў брадвэйскай пастаноўцы «Жыжы». У 1952 годзе Гэпбэрн згуляла галоўную жаночую ролю ў амэрыканскім фільме «Рымскія вакацыі» (1953), за якую атрымала прэміі «Оскар», «Залаты глёбус» і BAFTA. У 1954 годзе атрымала прэмію «Тоні» за гульню ў брадвэйскай пастаноўцы «Ундына» (1954).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads