Оская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Оская вобласьць (па-кыргыску: Ош облусу, па-расейску: Ошская область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Кыргыстану, вобласьць. Разьмешчаная ў паўднёвай частцы краіны. Адміністрацыйны цэнтар — Ош.
Мяжуе з Баткенскай (на паўднёвым захадзе), Джалал-Абадзкай (на поўначы) ды Нарынскай (на паўночным усходзе) вобласьцямі. На паўночным захадзе праходзіць мяжа Кыргыстану з Узбэкістанам, на поўдні — з Таджыкістанам, на ўсходзе — з Кітаем. Разам з гэтым, вызначаная частка Кара-Суйскага раёну вобласьці, рэгіён Барак, поўнасьцю аточаны суседнім Андыжанскім вілаятам Узбэкістану, зьяўляючыся такім чынам анклявам Кыргыстану ва Ўзбэкістане.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads