Отвідабэрг

мескі раён у Отвідабэргу (Швэцыя) From Wikipedia, the free encyclopedia

Отвідабэрг
Remove ads

Отвідабэрг (па-швэдзку: Åtvidaberg) — мястэчка на ўсходзе Швэцыі, у ляндскапе Эстэр’ётлянд і аднайменным лэне, цэнтар камуны Отвідабэрг. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 7014 чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У сярэднявеччы ў навакольлі сучаснага Отвідабэргу была знойдзена медзь, пра здабычу якой тут упершыню згадваецца ў 1413 годзе. Аднак напрыканцы XVI стагодзьдзя гэтая дзейнасьць была прыпыненая, і толькі ў 1754 прапаршчык Давід Галёнквіст атрымаў прывілей на яе аднаўленьне. Ужо праз 10 гадоў уладальнікам шахты Адэльснэс становіцца кампаньён Галёнквіста Юган Адэльсвэрд. Напрыканцы XIX стагодзьдзя запасы медзі ў Отвідабэргу былі практычна вычарпаны, і тады тагачасны ўладальнік шахты Тэадор Адэльсвэрд заснаваў спачатку мэблевую фабрыку, якая пазьней стала называцца Facit AB, а ў 1911 — аўтамабільны завод Åtvidabergs Vagnfabrik.

Remove ads

Спорт

У Отвідабэргу месьціцца футбольны клюб, росквіт якога прыпадаў на 1970-я гады.

Славутасьці

Thumb
Новая царква (1885)
Thumb
Чырвоны камень
  • Медзяная шахта ў Бэрсбу (канец XVI ст.)
  • Новая (Вялікая) царква (1885)
  • Музэй ÅSSA, прысьвечаны індустрыі і аўтамабілям
  • Сядзіба Адэльснэс (1920)
  • Чырвоны камень — помнік паганскіх часоў

Асобы

  • Ральф Эдстрэм (нар. 1952) — футбаліст
  • Тумас Ульсан (нар. 1976) — футбаліст
  • Фрыда Вальбэрг (нар. 1983) — прафэсійная баксэрка

Вонкавыя спасылкі

Отвідабэргсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads