Паблё Аймар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паблё Сэзар Аймар (па-гішпанску: Pablo Cesar Aimar; нар. 3 лістапада 1979 году, Рыё-Куарта, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. У 1999—2009 гадах — гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны.
Remove ads
Кар’ера
Першыя гады
Паблё Аймар пачаў займацца футболам у школе аргентынскага клюбу «Эстудыянтэс». Там на яго зьвярнуў увагу тагачасны трэнэр «Рывэр Плэйт» — Даніель Пасарэльля, і неўзабаве Аймар далучыўся да юніёрскай каманды «Рывэру»[4]. 11 жніўня 1996 году ва ўзросьце 16 гадоў, Аймар дэбютаваў у чэмпіянаце Аргентыны за галоўную каманду «мільянэраў» і ў тым жа сэзоне ўпершыню за кар’еру стаў чэмпіёнам краіны. Празь некалькі гадоў Аймар заваяваў месца ў асноўным складзе «Рывэр Плэйт» і рэпутацыю аднаго з самых таленавітых футбалістаў Паўднёвай Амэрыкі.
«Валенсія»
На Паблё прэтэндавалі адразу «Інтэр» і «Барсэлёна»[5], але сам Аймар абраў «Валенсію» для працягу кар’еры, дзе тады гулялі трое ягоных суайчыньнікаў[6]. Трансфэр Аймара, то бок 24 млн даляраў, стаў самым буйным у гісторыі «кажаноў».
У «Валенсіі» Аймар адразу заявіў пра сябе як гулец стартавага складу. Ён дапамог валенсійцам дабрацца да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2000—2001 гадоў, аднак там яго й усю каманду спасьцігла няўдача — «Валенсія», якая вяла ў ліку па ходзе гульні, атрымала паразу ў сэрыі пэнальці мюнхэнскай «Баварыі». У наступным сэзоне з «Валенсіяй» Аймар атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Гішпаніі, у 2004 годзе «кажаны» паўтарылі гэты посьпех, дадаўшы да гішпанскага тытулу перамогу ў Кубку УЭФА й Супэркубку Эўропы.
Працяг
У 2006 годзе Аймар перайшоў з «Валенсіі» ў «Сарагосу», якая заплаціла за аргентынца 11 млн эўра. Афіцыйныя прадстаўнікі новай каманды Паблё назвалі гэты трансфэр «самым важным у гісторыі клюбу»[7]. Але надоўга затрымацца ў сталіцы Арагону ў Аймара не атрымалася, бо ў 2008 годзе «Caрагоса» вылецела зь Ля Лігі, і ён вырашыў зьмяніць клюб. Новым месцам працы Аймара стала «Бэнфіка»[8].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 1999 годзе Паблё ўпершыню быў выкліканы ў асноўную каманду зборнай Аргентыны. Аймар браў удзел ў чэмпіянатах сьвету 2002 і 2006 гадоў у складзе зборнай Аргентыны.
Дасягненьні
Клюбныя
«Рывэр Плэйт»:
- Чэмпіён Аргентыны (3): 1997, 1999 (а), 2000 (к)
- Уладальнік Супэркубка Лібэртадорэс: 1997
«Валенсія»:
- Чэмпіён Гішпаніі (2): 2002, 2004
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2004
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2004
«Бэнфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2010
- Уладальнік Кубка партугальскае лігі (4): 2009, 2010, 2011, 2012
«Джахор Дарул Такзім»:
- Чэмпіён Малайзіі: 2014
Міжнародныя
Аргентына:
- Срэбраны прызэр Кубка Амэрыкі: 2007
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads