Павал Апяцёнак
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Павал Апяцёнак (нар. 21 сакавіка 2007 году) — беларускі футбаліст, абаронца грэцкага клюбу ПАОК.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец футбольнай акадэміі сталічнага «Дынама». У 2023 годзе пачаў гуляць у складзе дублюючага складу каманды. На пачатку 2024 году быў падцягнуты да галоўнай каманды клюбу. Запачаткаваў прафэсійную кар’еру ў матчы 2-га туру Найвышэйшай лігі 2024 году супраць «Менску», зьявіўшыся ў стартавым складзе дружыны[3][4]. Аднак, большую частку сэзону гуляў у складзе другой каманды клюбу ў Першай лізе. Футбаліст выправіўся на матчы Лігі чэмпіёнаў і Лігі канфэрэнцыяў, але кожным разам заставаўся на лаве запасных. У сэзоне 2025 году пачаў больш прыцягвацца да матчаў першай каманды.
У ліпені разам з клюбам накіраваўся на кваліфікацыйныя матчы Лігі чэмпіёнаў УЭФА. Першы матч у рамках эўракубкавага труніру згуляў 31 ліпеня 2025 году ў рамках сустрэчы ў адказ другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі канфэрэнцыяў УЭФА супраць альбанскай «Эгнатыі». Дэбютным забітым голам за клюб вызначыўся 8 жніўня 2025 году ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда»-БелАЗ. У жніўні 2025 году зьявілася інфармацыя, што да футбаліста ёсьць цікавасьць з боку бэльгійскага «Андэрлехту» і італьянскага «Кальяры»[5]. У канцы месяца паведамлялася аб цікавасьці да гульца з боку тыраспальскага «Шэрыфа» і грэцкага клюбу ПАОК[6]. У верасьні абаронца ўсё ж такі далучыўся да грэцкага клюбу за суму блізу 350 тысяч эўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[7].
Міжнародная
Пачынаў міжнародную кар’еру ў складах юнацкіх беларускіх зборных да 15 і 16 гадоў. У сакавіку 2023 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 17 гадоў) дзеля ўдзелу ў кваліфікацыйных матчах юнацкага чэмпіянату Эўропы. Дэбютаваў за каманду 22 сакавіка 2023 году ў матчы супраць зборнай Сэрбіі, таксама вызначыўшыся дэбютным забітым голам[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads