Павал Гальшанскі

(пам. 1555) біскуп луцкі і віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Павал Гальшанскі
Remove ads

Па́вал Алякса́ндравіч Гальша́нскі (? — 4 верасьня 1555, Вільня) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп луцкі (1507[5]—1536) і віленскі (з 1536)[1].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Адзін з найбольш таленавітых выхадцаў з княскага роду Гальшанскіх[1]. Ад бацькоў атрымаў вялікую частку родавых вотчын і спадчыны Алехны Судзімонтавіча (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькаў, Жыцін), якія ён разам зь іншымі маёнткамі пакінуў вялікаму князю[6].

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Герб П. Гальшанскага
Thumb
Біскуп Павал Гальшанскі забараняе вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту зайсьці ў кальвінскі збор у Вільні. Януар Сухадольскі, 1848

З княскага роду Гальшанскіх гербу Гіпацэнтаўр, сын Аляксандра, кашталяна віленскага, і Соф’і з Судзімонтаў.

У 1504 годзе навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце, дзе выявіў вялікія здольнасьці да філязофіі. 10 верасьня 1507 году атрымаў пасьвячэньне на біскупа луцкага. У 1512 годзе быў на Пятым Лятэранскім саборы[5].

Па вяртаньні на радзіму ў 1515 годзе стаў прэлятам-архідыяканам касьцёла сьвятога Станіслава ў Вільні. Выхавальнік будучага князя Жыгімонта Аўгуста. 15 сакавіка 1536 годзе атрымаў пасьвячэньне на біскупа віленскага.

Адыгрываў значную ролю ў дзяржаўным і грамадзкім жыцьці Вялікага Княства Літоўскага, актыўна супрацьдзеяў Рэфармацыі. Прычыніўся да выгнаньня за межы дзяржавы адных зь першых прапаведнікаў лютаранства Абрагама Кульвеца і Станіслава Рапалёніса.

У Летувіскім мастацкім музэі захоўваецца партрэт, які традыцыйна лічыцца прыжыцьцёвай выявай Паўла Гальшанскага. У 2001 годзе выказвалася абгрунтаваная думка[7], што партрэт мае пазьнейшае паходжаньне і адлюстровае біскупа жамойцкага XVII ст. Казімера Паца.

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads