Станькаў
вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ста́нькаў[1] (афіцыйная назва — Станькава[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Рапусе. Цэнтар сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1692 чалавекі. Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Койданава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Койданава (лінія Менск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Койданаў, Узду.
Remove ads
Станькаў — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх.
Remove ads
Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Станькаў утварыўся ад памяншальнай формы імя Станіслаў[2].
Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Станькаў[3][4]. Форма Станькава (рас. Станьково) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[5].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Станькаў як сяло ў валоданьні Дарагастайскіх датуецца 1407 годам. Пазьней паселішчам валодалі Радзівілы, з 1772 году — Чапскія.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Станькаў увайшоў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. На 1588 год у мястэчку было 30 двароў, касьцёл, царква, рынак.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Станькаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Менскай губэрні[6]. У пачатку XIX ст. мястэчка стала цэнтрам ключу. З 1815 году тут працаваў сьпіртзавод, у 1858 годзе збудавалі царкву Сьвятога Мікалая Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), у 1863 годзе адкрылася сельская прыходзкая школа (51 вучань — 39 хлопчыкаў, 12 дзяўчынак), у 1868 годзе — нядзельная школа, шпіталь. Уладальнік маёнтку Эмэрык Чапскі стварыў музэй з уласных збораў. У 1876 годзе мастак Напалеон Орда зрабіў замалёўкі Станькава. На 1886 год у мястэчку было 42 двары, валасная ўправа, царкоўна-прыходзкая школа, лякарня.
У Першую сусьветную вайну тут некаторы час разьмяшчаўся штаб расейскай 4-й арміі Заходняга фронту. У лютым 1918 году мястэчка занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Станькаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1970 год у Станькаве было 196 двароў, на 1998 год — 213, на 2001 год — 684, на 1 студзеня 2004 году — 700. У 2000-я гады Станькаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Царква, каля 1900 г.
- Палац, да 1918 г.
- Паркавы фасад, да 1918 г.
- Парк, да 1918 г.
- Інтэр’ер палаца, да 1918 г.
- Бібліятэка ў палацы, да 1918 г.
- Скарбчык, да 1918 г.
- Палац, 1918 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Станькаве працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, фэльчарска-акушэрскі пункт, кінатэатар, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Могілкі старыя каталіцкія
- Сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Мікалая (1858)
Страчаная спадчына
- Палац Чапскіх (XIX ст.)
Галерэя
- Краявіды Станькава
- Скарбчык сядзібы Чапскіх
- Брама
- Дом
- Флігель
- Сьвіран
- 500-гадовы дуб
- Каскад на рацэ Рапусе
Асобы
- Марат Казей (1929—1944) — піянэр-партызан, Герой Савецкага Саюзу (пасьмяротна)
- Эмэрык Чапскі (1828—1897) — дзяржаўны дзяяч, калекцыянэр, нумізмат
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads