Павал Горбач

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Па́вал Горбач (нар. 13 сакавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, нападнік бабруйскай «Белшыны».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск». З 2016 году пачаў выступаць за клюбны дубль. 6 траўня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы супраць «Слуцка» (0:2). У сэзоне 2018 году працягваў гуляць за дубль, пры гэтым пачаў часьцей зьяўляцца ў асноўнай камандзе. У кастрычніку і лістападзе 2018 году браў удзел у Юніёрскай лізе УЭФА.

У студзені 2019 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[4]. У 2019—2021 гадах працягваў абараняць колеры клюбу, але пераважна за дубль. У першай камандзе сталічнікаў ня даў рады. У лютым 2022 году пакінуў «Менск»[5].

У траўні 2022 году умацаваў склад «Смаргоні»[6]. Спачатку часьцей выходзіў на замену або заставаўся на лаве запасных, а з кастрычніка пачаў гуляць у першай адзінаццатцы. Паводле вынікаў сэзону 2022 году дапамог клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У траўні 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[7]. Быў у камандзе гульцом ратацыі. Па заканчэньні сэзону 2024 году пакінуў каманду[8][9] і далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[10].

Міжнародная

У 2016—2017 гадах выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году і кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads