Павал Дубашынскі

беларускі актор From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Па́вал Пілі́павіч Дубашы́нскі (14 сакавіка 1931, Гарбуны, Шаркоўшчынскі раён, Віцебская вобласьць — 2 красавіка 2000) — беларускі актор. Народны артыст Беларусі (1989).

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Пасьля заканчэньня Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту (1955, пэдагог Любоў Мазалеўская) працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, з 1967 г. у тэатры імя Янкі Купалы.

Сярод найлепшых роляў: Шпекін («Рэвізор» М. Гогаля), Прысыпкін («Клоп» У. Маякоўскага) і іншыя. Дакладнасьць малюнку, выразная плястыка, выкарыстаньне гратэску, эксцэнтрыкі ўласьцівы камэдыйным ролям, створаным артыстам у тэатры імя Янкі Купалы. Значнага посьпеху дасягнуў у нацыянальным рэпэртуары: Пракоп («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага) і іншыя.

Remove ads

Літаратура

  • Дубашинский Павел Филиппович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 896 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0382-9 (Т. 3). — С. 454.
  • Дубашынскі Павел Піліпавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шаркаўшчынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 509 с. ISBN 985-6302-63-3. — С. 436.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads