Беларускі рэспубліканскі тэатар юнага гледача
тэатар у Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Белару́скі дзяржа́ўны акадэмічны тэа́тар ю́нага гледача́ — адзін з найстарэйшых беларускамоўных тэатраў краіны, галоўны дзіцячы тэатар Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Створаны ў Менску ў красавіку 1931 году пры Доме камсамолу. Яго арганізатарам стаў вядомы рэжысэр Мікалай Кавязін, на той час — энтузіяст тэатральнага мастацтва, настаўнік маляваньня і кіраўнік драматычнага гуртка чыгуначнай школы. У 1937 годзе тэатар узначаліў рэжысэр і пэдагог Яўсьцігней Міровіч, а ў 1941 годзе, незадоўга перад вайной, — вядомы актор і рэжысэр Міхаіл Зораў. З 1939 году тэатар насіў імя Н. Крупскай.[1]
Тэатар быў вядомы ня толькі ў Беларусі. У лістападзе 1940 году тэатар стаў самым маладым сярод 16 найлепшых тэатраў СССР, якія паказвалі свае спэктаклі на заключным туры Ўсесаюзнага агляду тэатраў для дзяцей у Маскве (спэктакль «Цудоўная дудка» В. Вольскага). Спыніў сваё існаваньне тэатар у ліпені 1941 году ў сувязі з пачаткам вайны.[1]
У 1949 годзе пра неабходнасьць аднаўленьня дзіцячага тэатру нагадала пісьменьніца, дзеяч культуры Зінаіда Бандарына.[2] У 1951 годзе на бюро ЦК КП(б) Беларусі была прынятая пастанова пабудаваць у 1951-52 гг. ў Менску дзіцячы рэспубліканскі тэатар, выкарыстаўшы дзеля гэтага каробку, што належала менскаму палацу піянэраў.[3]
У верасьні 1955 году быў падпісаны загад міністра культуры БССР Р. Кісялёва аб стварэньні Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача і 8 красавіка 1956 году тэатар адкрыў свае дзьверы ізноў. Уладзімер Стэльмах, які быў прызначаны дырэктарам тэатру, вельмі хацеў, каб не парывалася сувязь з даваенным тэатрам, каб сучасны стаў працягам яго дзейнасьці. Але ж кіраўніцтва рэспублікі вырашыла інакш. Магчымай прычынай афіцыйнага стварэньня дзіцячага тэатру наноў можа быць тое, што ў час вайны частка актораў ТЮГ засталася ў акупаваным Менску і працавала ў Гарадзкім тэатры.[1]
Remove ads
Рэпэртуар
Пераемнасьць даваеннага і сучаснага тэатраў юнага гледача, а таксама агульныя мастацка-пэдагагічныя прынцыпы іх дзейнасьці — відавочныя. Перадусім на працягу ўсёй гісторыі тэатру была ўласьцівая арыентацыя на нацыянальны рэпэртуар. На адкрыцьці тэатру М. Кавязін спрабаваў паказаць (праўда, няўдала) напісаную для тэатру п’есу «На штурм» Я. Маўра. У 1936 годзе зьявіліся «Мікола Гоман» В. Сташэўскага (п’еса і спэктакль былі высока ацэненыя крытыкай) і «Ная» М. Зарэцкага. Л. Мазалеўская заахвоціла зьяўленьне п’есаў Я. Пасава, А. Гутковіча, У. Хазанскага, А. Вольскага, П. Макаля, І. Козела (спэктакль «Папараць-кветка» стаў візытоўкай тэатру на шмат гадоў і атрымаў дыплём першай ступені Ўсесаюзнага фэстывалю тэатраў юнага гледача ў 1958 годзе).[1]
Сучасны тэатар, як і даваенны пад кіраўніцтвам Я. Міровіча (пасьля рэфармаваньня) у 1937 годзе, адкрыўся спэктаклем «Як гартавалася сталь» паводле М. Астроўскага. Двойчы ставіліся «Цудоўная дудка» В. Вольскага (у 1939 і 1968 гадох) і «Рэвізор» М. Гогаля (у 1941 годзе зь яго распачаў сваю працу ў тэатры новы галоўны рэжысэр М. Зораў (рэпэтыцыі перапыніла вайна), а сучасны ТЮГ паставіў гэтую камэдыю ў 1960 годзе).[1]
У сёньняшнім рэпэртуары тэатру 25 спэктакляў, зь іх 24 — на беларускай мове:[4]
|
|
|
Remove ads
Трупа
У сучасным ТЮГу працаваў шэраг актораў даваеннага тэатру: А. Ротар, В. Окалаў, А. Якуцік, П. Бондараў, Ул. Говар-Бандарэнка, Л. Міхайлаў, Ул. Стэльмах (як дырэктар), З. Зяленка (памочнік рэжысэра), В. Станкевіч (загадчык бутафорскага цэху) А. Сагальчык (загадчык пастановачнай часткі).[1]
У розны час у тэатры працавалі вядомыя беларускія рэжысэры і акторы Ігар Дабралюбаў, Аляксей Дудараў, Зьдзіслаў Стома, Мікола Трухан.
Заслужаныя артысты Беларусі
|
Артысты
|
|
|
Дырэктары
- Уладзімер Стэльмах (1955—1966)
- Артур Вольскі (1966—1978)
- Вадзім Дапкюнас (1978—1981)
- Ігар Аўдзееў (1985—1995)
- Юры Вуто (1997—2006)
- Павел Палякоў (2006—2009)
- Юры Кулік (2009—2013)
- Мікалай Казюлін (2013—2014)
- Ігар Варонін (2014 — цяпер)
Мастацкае кіраўніцтва
- Мікалай Кавязін (1931—1935)
- Яўсьцігней Міровіч (1935—1940)
- Міхаіл Зораў (1941)
Галоўныя рэжысэры:
- Любоў Мазалеўская (1955—1961, 1963—1964)
- Барыс Дакутовіч (1962—1963)
- Уладзімер Маланкін (1965—1967)
- Барыс Ганага (1965—1971)
- Мікалай Шыйко (1972—1973)
- Рыгор Баравік (1974—1978)
- Ігар Папоў (1978—1979)
- Валер Анісенка (1979—1980)
- В. Рыжы (1980—1983)
- Уладзімер Караткевіч (1983—1988)
- В. Глубокава (1989—1990)
- Мадэст Абрамаў (1991—1995)
- Андрэй Андросік (1995—2003, таксама мастацкі кіраўнік)
- Наталля Башава (2003—2010)
- Уладзімер Савіцкі (з 2010, мастацкі кіраўнік)
Remove ads
Будынак тэатру
Будынак тэатру (вуліца Энгельса, 26) зьяўляецца помнікам савецкай архітэктуры, прыкладам творчага выкарыстаньня элемэнтаў архітэктуры клясыцызму. Пабудаваны ў 1936—1937 гадох (арх. Аляксандар Воінаў, Уладзімер Вараксін) у адным комплексе з палацам піянэраў і школьнікаў (вул. Кірава, 16). Разбураны ў гады вайны і адноўлены ў 1952—1954 гадох у некалькі зьмененым выглядзе. Часткова была выкарыстаная старая каробка будынку з прыбудовай новай сцэнічнай часткі. Галоўны фасад у асноўных рысах захаваў даваеннае архітэктурнае вырашэньне. Нягледзячы на распрацоўку праекту капітальнага рамонту ў 1972 годзе, да нашага часу захавалася аздабленьне інтэр’ераў, выкананае паводле праекту аднаўленьня тэатру ў 1951—1952 гадох пад кіраўніцтвам Аляксандра Воінава і Любові Усавай[6].
У 2007 годзе комплексу тэатру юнага гледача і палацу піянэраў і школьнікаў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці рэспубліканскага значэньня.[6]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads