Павал Мажэйка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Павал Мажэйка
Remove ads

Павал Іванавіч Мажэйка (нар. 25 траўня 1978, Горадня) — беларускі журналіст і грамадзкі дзяяч Гародні. Кіраўнік культурніцкай прасторы «Цэнтар гарадзкога жыцьця» ў Гародне (2016—2021), каардынатар выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка», што спэцыялізавалася на выданьні кніг аўтараў з Гародні і пра Гародню.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Навучаўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў у газэце «Пагоня».

Першы арышт

За артыкулы пад час прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году асуджаны 24 чэрвеня 2002 году разам з рэдактарам «Пагоні» Міколам Маркевічам Ленінскім раённым судом Горадні да двух гадоў абмежаваньня волі за «паклёп на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі з абвінавачаньнем яго ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў»[1].

Адбываў пакараньне на «хіміі» — у папраўчай установе адкрытага тыпу №1 пры Жлобінскім РАУС. Агулам 6 месяцаў і 21 дзень.

21 сакавіка 2003 году ўмоўна-датэрмінова вызвалены згодна з пастановай суду Жлобінскага раёну (старшыня суду Жлобінскага раёну Віктар Малашэнка). Вымушаны быў адзначацца ў міліцыі да 1 верасьня.

Пад час выбараў 2006 году прэс-сакратар А. Мілінкевіча, пасьля — грамадзкі лідэр Гарадзеншчыны. Актывіст рухаў «За Свабоду», «Выратуем Горадню ад разбурэньняў», адзін з арганізатараў кампаніі «Год беларускай дзяржаўнасьці-2008» у Горадні. Каардынатар сэрыі «Гарадзенская бібліятэка».

Белсат

Ад 2007 году аўтар публіцыстычнай праграмы «Госьць Белсату» спадарожнікавага каналу «Белсат».

У сакавіку 2009 году заявіў пра сыход з тэлеканалу ў знак нязгоды з рашэньнем звольніць дырэктара Белсату Агнешку Рамашэўску. Пасьля вырашэньня канфлікту, абое вярнуліся на свае пасады.

Ад 1 чэрвеня 2009 году выконвае функцыі ўпаўнаважанага дырэктара да справаў вытворчасьці «Белсату».

22 мая 2017 года П. Мажэйка судом Ленінскага раёна г. Гродна быў прызнаны вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюджаньні інфармацыі для замежных СМІ. Падставай для абвінавачваньня сталі падзеі 25 сакавіка 2017 году, калі Павел Мажэйка ў Дзень Волі на дазволеным мітынгу ў Горадні праводзіў апытаньне. Судзьдзя Алена Пятрова вынесла пастанову аб пакараньні Мажэйкі штрафам на 23 базавыя велічыні — 529 рублёў[2].

Ліквідацыя цэнтру

У сакавіку 2021 году Паўла Мажэйку затрымалі разам з мастаком Алесем Пушкіным, які выставіў у «Цэнтры гарадзкога жыцьця» партрэт антысавецкага дывэрсанта Яўгена Жыхара. 26 сакавіка Паўла Мажэйку выклікалі на допыт у гарадзенскую пракуратуру, дадому ён не вярнуўся, бо быў затрыманы. У дачыненьні да Паўла, разам з Алесем Пушкіным, распачалі крымінальную справу «за наўмысныя дзеяньні, скіраваныя на рэабілітацыю і апраўданьне нацызму». Пасьля 72 гадзін затрыманьня Паўла тады вызвалілі з фармулёўкай «зьніклі падставы для затрыманьня».

12 траўня 2021 года эканамічны суд Гарадзенскай вобласьці пастанавіў ліквідаваць «Цэнтар гарадзкога жыцьця», у якім за пяць гадоў дзейнасьці ладзіліся выставы, канцэрты, дыскусіі, прэзэнтацыі кніг і фільмаў.

Зьняволеньне і вызваленьне

30 жніўня 2022 году Паўла Мажэйку затрымалі ў Горадні, калі ён прыехаў з Польшчы праведаць бацькоў, і даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня[3]. 2 верасьня яго перавялі з ізалятара часовага ўтрыманьня ў СІЗА[4]. 20 верасьня 2022 году праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі яго палітычным зьняволеным[5]. У ліпені 2023 году Мажэйку прысудзілі 6 гадоў калёніі[6].

11 верасьня 2025 году быў памілаваны сярод 52-х палітвязьняў пасьля сустрэчы прадстаўніка прэзыдэнта ЗША Джона Коўла зь беларускім прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Сярод адначасна вызваленых было 38 грамадзянаў Беларусі, у тым ліку старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, старшыня кансорцыюму «ЭўраБеларусь» Уладзімер Мацкевіч, былы старшыня Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук, галоўны рэдактар тыднёвіка «Рэгіянальная газэта» Аляксандар Манцэвіч і журналіст газэты «Новы час» Мікалай Дзядок. Памілаваныя іншаземцы паходзілі з 6 краінаў Эўропы, зь іх 10 з 3-х суседніх краінаў Эўразьвязу[7].

Remove ads

Узнагароды

  • Ляўрэат нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека, заснаванай Хартыяй’97 [8].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads