БелаПАН

From Wikipedia, the free encyclopedia

БелаПАН
Remove ads

Белару́скае прыва́тнае аге́нцтва наві́наў (БелаПАН) — інфармацыйнае агенцтва Беларусі, заснаванае ў лістападзе 1991 году Алесем Ліпаем.

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

Зьяўляецца крыніцай палітычнай, эканамічнай, дзелавой, фінансавай і іншай інфармацыі зь Беларусі, займае сур’ёзнае месца на рынку розных дасьледаваньняў, маніторынгу, рэклямы і PR-паслуг. Акцыянэры агенцтва — прыватныя асобы.

Remove ads

Гісторыя

Створана 19 лістапада 1991 году Алесем Ліпаем і Віталём Цыганковым. Спачатку БелаПАН меў 5 супрацоўнікаў і месьціўся ў драўляным будынку побач зь лётнішчам «Мінск-1», а навіны рассылаліся падпісантам уручную па факсе некалькі разоў у дзень. Першую дамову на пастаўку інфармацыі заключылі з газэтаю «Зьвязда»[2]. У 2001 годзе паўстаў праект «Выбары ў Беларусі»[3]. Улетку 2002 году пачаўся выпуск інтэрнэт-газэты «Белорусские новости» (Naviny.by). Да 16-ых угодкаў у 2007 г. агенцтва наладзіла рэгулярны выпуск мультымэдыйных матэрыялаў — фота-, аўдыё- і відэарэпартажаў, а таксама інфаграфікі[4].

Сёньня навінавая стужка агенцтва абнаўляецца кожныя некалькі хвілін, у дзень зьяўляецца каля ста паведамленьняў. Паведамленьні БелаПАН публікуюць найбуйнейшыя выданьні Беларусі, цытуюць многія сусьветныя радыёстанцыі і тэлекампаніі. Сярод кліентаў таксама — дзяржаўныя і міжнародныя арганізацыі, дыпляматычныя прадстаўніцтвы, банкаўскія і фінансавыя інстытуты, прадпрыемствы і кампаніі. БелаПАН выпускае навіны на беларускай, расейскай і ангельскай мовах у рэжыме рэальнага часу. Агенцтва мае разгалінаваную сетку карэспандэнтаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і ў суседніх краінах.

14 студзеня 2021 году ў рэдакцыі прайшоў ператрус, была канфіскавана аргтэхніка й частка рукапіснай і пячатнай дакумэнтацыі, што паралізавала працу інфармацыйнае агенцыі[5].

18 жніўня 2021 году сілавікі рэжыму Лукашэнкі правялі ператрусы ў рэдакцыі і ў журналістаў, канфіскавалі тэхніку, некалькі супрацоўнікаў былі затрыманыя, у тым ліку галоўная рэдактарка Ірына Леўшына, а сайты belapan.by і belapan.com перасталі працаваць[6][7]. Праца БелаПАН у Беларусі была паралізаваная, але частка рэдакцыі паабяцала працягнуць дзейнасьць за мяжою[8] . Зьняволеныя ў рамках крымінальнае справы паводле арт. 342 КК («Арганізацыя й актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») Леўшына, былы дырэктар Зьміцер Наважылаў і бухгальтар Кацярына Боева сумеснаю заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, 19 жніўня 2021 году былі прызнаны палітычнымі вязьнямі[7][9].

У лістападзе 2021 году КДБ прызнаў «групу грамадзян зь ліку супрацоўнікаў БелаПАН» «экстрэмісцкім фармаваньнем». Стварэньне такога фармаваньня або ўдзел у ім зьяўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам, і сапраўды, Леўшыну і Наважылава абвінавацілі ў стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня[10][11].

6 кастрычніка 2022 году судзьдзя Менскага абласнога суду Вячаслаў Тулейка вырак:

  • былога намесьніка кіраўніка «БелаПАНу» Андрэя Аляксандрава — да 14 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
  • ягоную жонку-флярыстку Ірыну Злобіну — да 9 гадоў калёніі агульнага рэжыму;
  • былога кіраўніка «БелаПАНу» Зьмітра Наважылава — да 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
  • галоўную рэдактарку «БелаПАНу» Ірыну Леўшыну — да 4-х гадоў калёніі агульнага рэжыму[12].

Аляксандраву, Леўшынай і Наважылаву закідалі стварэньне «экстрэмісцкага фармаваньня», якім 1 лістапада 2021 году Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абвясьціў «БелаПАН». Аляксандраву і Злобінай закідалася «здрада дзяржаве»[12] і падрыхтоўка звыш 260 грамадзянаў да ўдзелу ў парушэньні грамадзкага парадку ў 2020 годзе, бо з 14 жніўня 2020 году па 12 студзеня 2021 году яны аплачвалі за іх штрафы, рахункі за харчаваньне ў ізалятарах і паслугі адвакатаў. Урэшце, Аляксандрава і Наважылава абвінавацілі ва ўхіленьні ад сплаты «БелаПАНам» падаткаў паводле спрошчанага парадку падаткаабкладаньня зь 2015-га да 2020 году і падаходнага падатку зь лютага 2015 году па красавік 2021 году шляхам заніжэньня падатковай базы ў падатковым разьліку. У суме налічылі 450 000 рублёў (200 000 даляраў) нясплаты падаткаў[13].

У апошнім слове на судзе Ірына Леўшына адмовіла сваю віну: «Рэдакцыю, у якой я прапрацавала амаль 30 гадоў, спрабуюць выставіць экстрэмісцкім фармаваньнем, а мяне — яго стваральніцай і кіраўніцай. Гэта поўнае трызьненьне. ... Нехта відавочна пераблытаў прычынна-выніковыя сувязі, вырашыўшы зрабіць журналістаў адказнымі за падзеі, якія адбыліся ў нашай краіне ў 2020 годзе. Вось толькі мы ні да чога не заклікалі, мы нічога не скажалі і не выдумлялі». У сваю абарону Леўшына заявіла: «Мне ставіцца ў віну публікацыя на сайтах БелаПАН артыкулаў аўтараў, чые меркаваньні не адпавядалі афіцыйным устаноўкам. Але хачу зьвярнуць вашу ўвагу на тое, што згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб СМІ» разнастайнасьць меркаваньняў — гэта адзін з асноўных прынцыпаў дзейнасьці сродкаў масавай інфармацыі. Цытую артыкул 4 Закону: «Сродкі масавай інфармацыі забясьпечваюць свабоднае выказваньне і распаўсюджваньне меркаваньняў і поглядаў у грамадзтве», цэнзура СМІ з боку дзяржаўных органаў не дапускаецца». Урэшце, Леўшына абвінаваціла Галоўную ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі ў вядзеньні «сфабрыкаваных крымінальных справаў» і заявіла: «Я лічу сябе невінаватай. ... Усё, што тут адбываецца, — гэта расправа зь БелаПАНам за сумленную журналістыку, якая ў момант гістарычных пераменаў у нашай краіне раптам прыйшлася некаму не даспадобы»[14].

Кіраўнікі

Remove ads

Структура

У структуры інфармацыйнай кампаніі БелаПАН дзейнічаюць:

  • інфармацыйнае агенцтва;
  • рэдакцыя мультымэдыйных навінаў;
  • аналітычная служба;
  • рэклямнае агенцтва;
  • служба маніторынгу;
  • рэдакцыя інтэрнэт-газэты «Белорусские новости» (Naviny.by)[16]

Дасягненьні

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН — адзіны беларускі ўдзельнік міжнароднага праекту «CEE-BusinessLine» — «Стужкі эканамічных навін з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы».

У 2004 годзе БелаПАН быў уганараваны прэміяй імя Дзьмітрыя Завадзкага — «За мужнасьць і прафэсіяналізм», як «пацьвярджэньне бездакорнай рэпутацыі БелаПАН і прызнаньне высокага прафэсіяналізму журналістаў». У 2005 годзе інфармацыйная кампанія БелаПАН была названа ляўрэатам Прэміі імя Герда Буцэрыюса «Вольная прэса Ўсходняй Эўропы(ru)». У 2006 годзе БелаПАН і інтэрнэт-газэта «Белорусские новости» (naviny.by) атрымалі «Прэмію Рунэту(ru)» — у намінацыі «Рунэт за межамі Ru»[17]. Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 29 лістапада ў Маскве.

Прадукты і паслугі

Штодня па падпісцы ажыцьцяўляецца рассылка звыш 10 зводак навінаў і бюлетэня «Беларускі эканамічны агляд». Штотыдня па аўторках рассылаецца бюлетэнь «Беларускі ваенны агляд», па панядзелках — зьвесткі маніторынга звыш 40 сталічных і мясцовых газэтаў Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads