Павал Маўчанаў

беларускі актор From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павал Маўча́наў (14 сакавіка 1902, в. Івольск, Буда-Кашалёўскі раён24 лютага 1977) — беларускі актор і рэжысэр, Народны артыст СССР (1948), Народны артыст БССР, ляўрэат Сталінскай прэміі (1946).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў вёсцы Івольск Гомельскага павету (цяпер у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласьці).

У 1926 годзе скончыў драматычную студыю ў Маскве. Працаваў у 1926—1951 гг. у драматычным тэатры імя Я. Коласа (БДТ-2) у Віцебску (у 1944-49 яго мастацкі кіраўнік), у 1930—1935 гг. на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Таксама працаваў у Беларускім ТРАМе.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў тэатры ва Ўльянаўску (1941—1942). У 1944 годзе ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду.

З 1952 года працаваў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы ў Менску.

Remove ads

Творчасьць

Павал Малчанаў быў акторам шырокага дыяпазону. Яго творчасьць адметна чалавечнасьцю, прастатой і моцным тэмпэрамэнтам. Ён стварыў шэраг вобразаў простых людзей, трагічных і драматычных герояў і народных характараў.

Як рэжысёр паставіў «Арыстакраты» М. Пагодзіна (у Беларускім ТРАМе, 1938, разам з Г. Фэрманам), «Вечар беларускіх вадэвіляў» паводле твораў «Пінская шляхта» Дуніна-Марцінкевіча, «Паўлінка» і «Прымакі» Янкі Купалы (у тэатры імя Якуба Коласа, 1936), у тэатры імя Янкі Купалы «Патрабуецца лгун» Дз. Пратасава (1965) і «Адкуль грэх?» А. Петрашкевіча (1969), у тэатры юнага гледача «Хлапчыш-Кібальчыш» паводле твору А. Гайдара, «Дама-невідзімка» П. Кальдэрона і іншыя.

У 1934 годзе сумесна з І. Бахарам зьняў фільм «Палескія рабінзоны». Аўтар успамінаў «Тэатар — маё жыцьцё» (1984).

Remove ads

Фільмаграфія

  • 1954Дзеці партызанаВасіль Сяргеевіч Собалеў

Узнагароды і званьні

  • Сталінская прэмія (1946) за выкананьне ролі ў спэктаклі «Несьцерка» Віталя Вольскага
  • Народны артыст БССР (1940)
  • Народны артыст СССР (1948)
  • Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сьцягу (у 1940 і 1955 гг.)
  • мэдалі.

Памяць

  • У 1969 годзе створаны дакумэнтальны фільм «Дзесяць хвілін з Паўлам Маўчанавым»
  • У гонар Маўчанава ў 1987 годзе названа адна з вуліц Віцебску
  • У 2002 годзе да 100-годдзя з дня нараджэньня выпушчана паштовая картка з арыгінальнай маркай «П. С. Малчанаў. Народны артыст БССР і СССР. 1902—1977 гг.»[1]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads