Пагегі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паге́гі (па-летувіску: Pagėgiai) — горад у заходняй Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Пагескага гарадзкога раёну Таўроскага павету. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Летува. Назва гораду азначае «На Гегі» і пайшла ад таго, што праз горад некалі цякла рака Гегі.
Remove ads
Гісторыя
Пасьля Вэрсальскай дамовы, якая была падпісаная ў студзені 1920 году, частка Мэмэльскай зямлі, якая разьмяшчалася на поўнач ад Нёману, была адабраная ў Нямеччыны.
Прускія землі, якія болей не належалі Нямеччыне, былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку (Kreis Pogegen), у якой Пагегі сталі сталіцай. Гэтая тэрыторыя кантралявалася францускімі вайскоўцамі.
Пасьля Клайпедзкай правакацыі Летува атрымала гэтыя землі ў 1923 годзе і іх назва была зьменена на Pagėgiai Apskritis (Пагегскі павет). 22 сакавіка 1939 году гэтая тэрыторыя разам з Клайпедай была вернутая Нямеччыне, і зноў зьмяніла назву на «Landkreis Pogegen».
Пасьля Другой сусьветнай вайны Пагегі былі падараваны Летувіскай ССР. У выніку рэформы муніцыпальнага кіраваньня ў 2000 годзе Пагегі сталі сталіцай раёну.
Герб гораду ўтрымлівае птушку з ключом, што сымбалізуе блізкасьць дзяржаўнай мяжы з Расеяй. У Пагегах знаходзіцца вайсковая частка памежнай летувіскай аховы.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads