Падасоўе
былая вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падасо́ўе[1] — былая вёска ў Беларусі. Уваходзіла ў склад Залескага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 0 чал. (1992). Знаходзілася за 11 км на паўднёвы ўсход ад места Чачэрск, за 48 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 76 км ад Гомелю.
На захадзе мяжуе зь лесам. На паўднёвай ускраіне рака Покаць (прыток ракі Сож).
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (29 сем’яў) у 1992 годзе пераселеныя ў чыстыя месцы.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XIX стагодзьдзя як паселішча ў Пакоцкай воласьці Беліцкага павету Магілёўскай губэрні. Паводле інвэнтара 1848 году ўваходзіла ў склад абшарніцкага маёнтку. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы дзейнічалі хлебазапасная крама, кузьня; ваколіца.
У 1926 годзе паштовы пункт, школа. З 8 сьнежня 1926 году да 29 кастрычніка 1934 году цэнтар Падасоўскага сельсавету Сьвяцілавіцкага, з 4 жніўня 1927 году Чачэрскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі. У 1930 арганізаваны калгас. 27 жыхароў загінулі на франтох нямецка-савецкай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Зорка» (цэнтар — вёска Залесьсе).
29 сьнежня 2011 году вёска ліквідаваная рашэньнем Чачэрскага раённага Савету дэпутатаў[2].
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1816 — 12 двароў, 38 жыхароў; 1868 — 16 двароў, 134 жыхары; 1881 — 20 двароў; 1897 — 23 двары, 145 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1926 — 56 двароў; 1959 — 257 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — жыхары (29 сем’яў) пераселеныя[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads