Падбярэзьзе (Віленскі павет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падбярэзьзе (лет. Paberžė) — вёска ў Летуве, на рацэ Даўлі. Цэнтар староства Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 919 чалавек. Знаходзіцца на поўнач ад Вільні.
Падбярэзьзе — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Падбярэзьзе датуецца 1484 годам, калі яно ўваходзіла ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1503 годзе тут збудавалі касьцёл.
У XVI ст. Падбярэзьзе ўпамінаецца як мястэчка, якое знаходзілася ў валоданьні біскупаў віленскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Падбярэзьзе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 67 будынкаў. У 1900 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Падбярэзьзе занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Падбярэзьзе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: ~1887 год — 1119 чал., зь іх 432 каталікі, 129 праваслаўных і 558 юдэяў[1]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 919 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1932)
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
- Царква (1900; мураўёўка)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads