Падыгрушка
былы пасёлак у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падыгру́шка[1] — былы пасёлак у Беларусі. Уваходзіў у склад Залескага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 0 чал. (1992). Знаходзіўся за 12 км на ўсход ад места Чачэрск, за 49 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 77 км ад Гомелю.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (34 сям’і) у 1992 годзе пераселеныя ў чыстыя месцы.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў на былых абшарніцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У часе нямецка-савецкай вайны 4 лістапада 1942 нямецкія войскі спалілі мястэчка. 13 жыхароў загінулі на франтох. Паводле перапісу 1959 году ўваходзіў у склад саўгасу «Бяляеўскі» (цэнтар — вёска Бяляеўка).
29 сьнежня 2011 году пасёлак ліквідаваны рашэньнем Чачэрскага раённага Савету дэпутатаў[2].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1940 — 30 двароў, 90 жыхароў; 1959 — 126 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 1992 — 0 жыхароў[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads