Пажыжмаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Воранаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пажы́жмаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Пажыжма.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Вяканцаўскі сельсавет у складзе Вярэнўскага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Вяканцы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году перайменаваны ў Пажыжмаўскі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Пажыжма[1].
11 студзеня 1966 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Тракельскага (8 населеных пунктаў: Абрамаўшчызна, Вайцяшуны, Дайноўка, Лаўцуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчына, Мікянцы, Поліпніца), Пагародзенскага (7 населеных пунктаў: Балотнікі, Вяканцы, Гартынкова, Жусіны, Лапацішкі, Нявошы, Рачкуны) сельсаветаў і Вярэнаўскага пассавету (3 населеныя пункты: Навапольле, Пажыжма, Цёмны Дол)[2].
На момант скасаваньня ў склад сельсавету ўваходзілі 18 населеных пунктаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads