Малыя Германішкі

хутар у Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Малы́я Германі́шкі[2]хутар у Беларусі, каля ракі Жыжмы. Уваходзяць у склад Пераганцаўскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Тапонім Германішкі — як і тапонімы Гадуцішкі і Ганусішкі — традыцыйна пісаўся празь неўласьцівае для летувіскай мовы Г (H). Ён утварыўся ад пашыранага германскага імя Герман або сугучнага прозьвішча[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Remove ads

Гісторыя

Да 11 студзеня 1966 году хутар уваходзіў у склад Пажыжмаўскага сельсавету[7], да 11 лютага 1972 году — у склад Тракельскага сельсавету[8].

Насельніцтва

  • 2009 год — 1 чалавек[1]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads