Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх (Шчучын)

помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII — пачатку XX ст. у Шчучыне (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх (Шчучын)
Remove ads

Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII — пачатку XX ст. у Шчучыне. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места, на беразе ракі Тураўкі[a]. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх
Thumb
Палац Друцкіх-Любецкіх
КраінаБеларусь
МестаШчучын
Каардынаты53°36′37″ пн. ш. 24°44′28″ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцыстычная архітэктура[d] і нэаклясыцызм
Аўтар праектуТадэвуш Раствароўскі[d]
ЗаснавальнікУладзіслаў Друцкі-Любецкі[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх на мапе Беларусі
Thumb
Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх
Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх
Палацава-паркавы комплекс Друцкіх-Любецкіх на Вікісховішчы

Комплекс складаецца з мураваных палаца, гаспадарчых пабудоваў і парку (не захаваўся).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Сядзіба ў Шчучыне пачала фармавацца ў другой палове XVIII ст. на сродкі ўладальнікаў маёнтку Шчукаў паводле праекту архітэктара дэ Фленэрса.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У пачатку XІX ст. маёнтак перайшоў да князёў Друцкіх-Любецкіх. У 1892—1895 гадох на заказ князя Ўладзіслава Друцкага-Любецкага (1864—1913) віленскі архітэктар Тадэвуш Раствароўскі (1860—1928) спраектаваў новы палацава-паркавы комплекс. З прычыны хваробы князя будаваньне ішло марудна.

Найноўшы час

Thumb
Сядзіба, 1920-я гг.

Каля 1921 году з вайсковай службы ў палац вярнуўся апошні ўладальнік маёнтку князь Ян Друцкі-Любецкі (1898—1990), які, аднак, ня здолеў цалкам скончыць аздобу інтэр’ераў.

За савецкім часам у палацы разьмяшчалася адміністрацыйная ўстанова. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі парк дзеля будаваньня вайсковага жылога комплексу.

У пачатку ХХІ ст. праводзіліся рэстаўрацыйныя працы, і ў верасьні 2015 году палац адрылі наведнікам, у ім дзейнічае цэнтар дзіцячай творчасьці і краязнаўчы музэй.

Remove ads

Архітэктура

Палац — помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак сымэтрычнай кампазыцыі на высокім цокалі. З агульнага аб’ёму з боку галоўнага фасада выдзяляюцца тры ўзаемазьвязаныя аб’ёмы. Цэнтральны аб’ём адсоўваецца зьлёгку ўсярэдзіну, утвараючы такім чынам мансарду ў выглядзе лёджыі з дзьвюма іянічнымі калёнамі, з бакоў — 2-павярховыя аб’ёмы, падзеленыя пілястрамі. Дах роўны, накрыты бляхай. Фасады пэрымэтрам завяршаюцца разьвітым карнізам, які аздабляе моцна прафіляваная ляпніна, і парапэтам з атыкам у цэнтры. Прастакутныя аконныя праёмы дэкаруюцца сандрыкамі, да ўваходу вядуць шырокія сходы.

Плян калідорны, мае нерэгулярны характар. Жылыя памяшканьні ў асноўным групаваліся ўздоўж галоўнага фасада і двух бакавых, а з паркавага фасада разьмяшчаліся парадныя памяшканьні. Інтэр’ер аздабляецца ў клясыцыстычнай манеры[1]

Remove ads

Парк

Вакол палаца быў парк рэгулярнага пляну (садавод Станіслаў Юндзіл).

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Астроўскага, 1А

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads