Палацава-паркавы комплекс Плятэраў (Гарадзец)

гістарычная славутасьць у Гарадцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Палацава-паркавы комплекс Плятэраў (Гарадзец)
Remove ads

Палацава-паркавы комплекс Плятэраў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XIX стагодзьдзя ў Гарадцы каля Лужкоў. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў
Thumb
Палац Плятэраў
КраінаБеларусь
ВёскаГарадзец
Каардынаты55°20′33″ пн. ш. 27°53′18″ у. д.
Архітэктурны стыльклясыцызм
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў на мапе Беларусі
Thumb
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў на Вікісховішчы

Комплекс складаецца з палаца, капліцы, парку, жылых і гаспадарчых пабудоваў.

Remove ads

Гісторыя

Мураваны палац у Гарадцы збудавалі ў канцы XVIII ст. У другой палове XIX ст. зьявіліся мураваныя гаспадарчыя пабудовы. У пачатку XX ст. палац часткова перабудавалі.

Архітэктура

Палац — кампазыцыйны цэнтар сядзібы. Гэта выцягнуты 1-павярховы будынак, які мае 2-павярховую цэнтральную частку, вылучаную 4-калённым портыкам. Фасады аздабляюцца прафіляванымі ліштвамі аконных праёмаў, на другім паверсе — дадаткова пілястрамі і сандрыкамі. У цэнтральнай частцы першага паверху разьмяшчаліся вэстыбюлі і парадная заля з выхадам на тэрасу, на другім — жылыя пакоі. Бакавыя часткі мелі калідорны плян. Рэканструкцыя пачатку XX ст. зьмяніла аздабленьне фасадаў і ўнутраны плян, але захавала агульную кампазыцыю.

Збудаваныя з бутавага каменю гаспадарчыя пабудовы аздабляюцца цаглянымі лапаткамі, ліштвамі. Арнамэнтальныя ўстаўкі з бутавага каменю ўпрыгожваюць уязную браму.

Remove ads

Парк

Тры крутыя выгіны ракі Мнюты ўтвараюць пэйзажную кампазыцыю парку і штучных вадаёмаў. За ракой восьсю палаца — паляна з маляўнічымі групамі бярозаў. У парку пасадкі дрэваў лісьцевых парод з паасобнымі елкамі. У дэндралягічным складзе трапляюцца елка блакітная, вярба белая ніцая, лістоўніца эўрапейская і дэкаратыўны хмызьняк — сьпірэя, шыпшына, бэз ды іншыя[1].

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads