Ружа
род кветкавых расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ру́жа (дзікаросл. шыпшына) — род кветкавых расьлінаў сямейства ружавых.
Налічвалася каля 300 відаў. Дзікарослыя віды называюцца шыпшынамі. Пашыраныя ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар'я і ў гарах тропікаў. Са Старажытнасьці вырошчваліся ў Пярэдняй Азіі, адкуль трапілі ў Старажытную Грэцыю. Налічвалася звыш 30 000 акультураных гатункаў, выведзеных шляхам міжвідавой гібрыдызацыі. Трапляюцца ў падлеску разрэджаных лясоў, хмызьняках, на берагах рэк і каля агароджаў[1]. Знойдзеныя акамянеласьці і выкапнёвыя парэшткі шыпшынаў маюць узрост каля 50 млн гадоў. Каля 3000 да нараджэньня Хрыста людзі акультурылі першыя ружы. На востраве Крыт (Грэцыя) знайшлі адну з найстаражытнейшых выяваў ружы, зробленую каля 2000 году да н.Х.[2]. Упершыню шыпшыну апісаў старажытнагрэцкі філёзаф і заснавальнік батанікі Тэафраст[3].
Remove ads
Выгляд
Ружы маюць выгляд лістападных і вечназялёных хмызьнякоў, часам павойных, вышынёй ад 15 см да 2 мэтраў. Некаторыя віды ўтвараюць пляцістыя галіны даўжынёй да 12 мэтраў. Лісьце чаргаванае, няпарнаперыстае з прырослымі да чаранка прылісткамі. Простыя або махровыя кветкі маюць дыямэтар 1—16 см. Таксама кветкі пахучыя і розных адценьняў, адзіночныя або сабраныя ў парасонапабодна-мяцёлчатыя суквецьці. Плод — аднанасенны арэшак у мясістым несапраўдным плодзе[1].
Remove ads
Выкарыстаньне
Плады шыпшыны зьмяшчаюць амаль 10-кратна больш вітаміна С чым цытрусавыя. Таму зь іх вырабляюць сыроп, вітамінныя канцэнтраты і жаўцягоньнік халасас. З пладоў і пялёсткаў робяць варэньне, мармэляд, пасьцілу і цукеркі. З карэньня і пладоў вырабляюць дубільныя рэчывы і фарбавальнікі. Зь пялёсткаў казанлыцкай ружы робяць ружавы алей і ружавую ваду для касмэтыкі і парфумэрыі, кандытарскай і алькагольнай прамысловасьці. Шыпшыны служаць у якасьці лекавых, харчовых, этэраалейных і тэхнічных, меданосных і дэкаратыўных расьлінаў. Сынтэтычны ружавы алей уваходзіў у склад 98 % жаночай парфумэрыі і 46 % мужчынскай. Для атрыманьня 1 кг ружавага алею патрабавалася 3 тоны пялёсткаў. Таму натуральны ружавы алей каштаваў даражэй за золата і плятыну[1].
Лекавыя ўласьцівасьці маюць галіны і корань, кветкі і лісьце, а таксама плады шыпшыны. Найбольш лекавых уласьцівасьцяў мела маршчыністая шыпшына, якую таксама называлі паркавай ружай за выкарыстаньне для стварэньня загарадзяў. Карычневая або травеньская шыпшына ішла на выраб шыпшынавага алею і расла на берагах рэк і ўзьлесках[3].
У харчаваньні
Шыпшына на 100 грамаў вагі мела калярыйнасьць 109 кілякалёрыяў і зьмяшчала:
- 60 грамаў вады (2,21 % разьліковага содневага спажываньня);
- 22,4 грамы вугляводаў (звыш 16 % РСП);
- 10,8 грамаў харчовых валокнаў (54 % РСП);
- 1,6 грамы бялку (1,74 % РСП);
- 0,7 грамы тлушчаў[3].
Таксама шыпшына зьмяшчала багата вітамінаў:
- 650 міліграмаў аскарбінай кісьлі (вітамін Ц);
- 12 мг халіну (былы вітамін Б4);
- 1,7 мг токафэролу (вітамін Е);
- 0,8 мг пантатэнавай кісьлі (вітамін Б5);
- 0,7 мг нікатынаміду (вітамін ПП);
- 0,6 мг ніяцыну (нікатынавая кісьля, вітамін Б3);
- 2,6 мг бэта-каратыну (правітамін А);
- 0,13 мг рыбафляміну (вітамін Б2);
- 0,076 мг пірыдаксіну (адэрмін, вітамін Б6);
- 0,05 мг тыяміну (вітамін Б1);
- 434 мікраграмаў рэтынолу (вітамін А);
- 25,9 мкг філахінону (вітамін К)[3].
Сярод іншага, шыпшына ўтрымлівала вапень, магн, медзь, каль, жалеза, серку, фосфар, цынк, натр і манган. Карыснымі ўласьцівасьцямі расьліны былі: спрыяньне вылучэньню жоўці, узмацненьне выпрацоўкі страўнікавага соку, спрыяньне растварэньню халестэрынавых бляшак, умацаваньне судзінаў, падтрыманьне зроку, папярэджаньне дэпрэсіі і застуды, нармалізацыя сну, павышэньне гаяеньня ранаў і апёкаў, язваў і пролежняў. Урэшце, шыпшына спрыяе сынтэзу калагена, які ўдзельнічае ў аднаўленьні храстковай тканкі, што папярэджвае артроз[3].
Remove ads
Беларусь

У Беларусі налічвалася 9 дзікарослых відаў шыпшынаў. Найбольш вядомымі шыпшынамі былі: шыпшына Жэрара, іржава-чырвоная шыпшына, карычная шыпшына, мяккая шыпшына, сабачая шыпшына, скурысталістая шыпшына і шыпшына Юндзіла. Прынесенымі ў Беларусь відамі ружаў былі: калючая ружа, маршчыністая ружа, шматкветная ружа і шызая ружа[1].
Рэкорды
На 2021 год найстарэйшай ружай быў 1000-гадовы хмызьняк каля Гільдэсгаймскага сабора Ўнебаўзяцьця сьвятой Марыі ў Нямеччыне (зямля Ніжняя Саксонія). Найбольшыя продажы ружаў лікам каля 3 млн адзінак адбываліся ў Дзень сьвятога Валянціна. Найбольшай была ружа Бэнкс ў ЗША плошчай 740 кв.мэтраў, якая знаходзілася Музэі ружовага дрэва ў Тумстоўне (штат Арызона). На ёй распускалася звыш 200 000 бутонаў. Найменшай была ружа гатунку Так, чые бутоны мелі памер зь зярнятка рысу[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads