Палацава-паркавы комплекс Плятэраў (Опса)
сядзіба ў Опсе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XX ст. у Опсе. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне колішняга мястэчка, на ўсходнім беразе возера Опсы. Твор архітэктуры нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў | |
![]() Палац Плятэраў | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Опса |
Каардынаты | 55°32′54″ пн. ш. 26°49′29″ у. д. |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм і эклектыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў на мапе Беларусі ![]() ![]() Палацава-паркавы комплекс Плятэраў | |
![]() |
Комплекс складаецца з палаца, флігеля, гаспадарчых пабудоваў, саду і парку з дубам-волатам
Remove ads
Гісторыя
Мураваную сядзібу Плятэраў у Опсе збудавалі ў 1904 годзе. За часами Першай сусьветнай вайны ў 1915—1918 гадох у палацы знаходзіўся шпіталь, штабы вайсковых часьцінаў Расейскай імпэрыі.
У 1922 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі выкупілі сядзібу, дзе ў 1927 годзе адкрылася сельскагаспадарчая школа. Па Другой сусьветнай вайне ў палацы разьмяшчалася школа-інтэрнат.
Архітэктура
Палац — помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Займае цэнтральнае месца ў комплексе, побач з возерам. З бакоў зьвернутага на ўсход галоўнага фасаду выступаюць 2-павярховыя рызаліты. Усярэдзіне 1-павярховага асноўнага аб’ёму месьціцца галоўны ўваход, аформлены портыкам зь дзьвюма калёнамі. Дах першапачаткова быў гонтавым, складаным, з бакоў ад портыка месьціліся люкарны. З боку возера знаходзіцца адкрытая тэраса, да якой з палаца вялі шкляныя дзьверы. Спуск да возера на стромкім схіле праз каскад сходаў. Дзьвярныя праёмы галоўнага ўвахода і выхады на тэрасу, а таксама па два аконныя праёмы з бакоў ад іх мелі паўцыркульныя завяршэньні. Астатнія праёмы былі прастакутнымі. Праёмы дэкаруюцца аркавымі ліштвамі і пілястрамі. Сьцены будынка руставаныя.
Налева ад палаца знаходзіцца 1-павярховы на высокім падмурку флігель з бутавага каменю. Будынак драўляны, аднак галоўны фасад мае мураваную сьцяну, да якой далучаецца мураваны тамбур з цэнтральным уваходам. Побач месьціцца склеп з чырвонай цэглы, у якім захоўваліся напоі, малако, садавіна і гародніна. Паглыбленьне склепа з бутавага каменю. З правага боку ад палаца знаходзяцца галоўным чынам мураваныя і атынкаваныя будынкі стайняў, вазоўні, хлявоў, сьвірнаў. Трапэцападобныя франтоны некалькіх гаспадарчых будынкаў маюць выгляд фахвэркавай канструкцыі.
З усходу комплекс атачаецца агароджай. Галоўны ўваход у сядзібу вылучаецца пілёнамі з часанага каменю, завяршаецца каменнымі шарамі. Такія ж пілёны на падмурку з бутавага каменю ёсьць у агароджы. Паміж пілёнамі выкарыстоўваюцца нахіленыя штыкеціны. З поўдня комплекс абмяжоўваецца ручаём, які выцякае з возера. Пад’езд да сядзібы праз аркавы мост з часанага каменю, перакінуты цераз ручай.
Remove ads
Парк
Перад палацам разьмяшчаўся парадны партэр з газонам і кветнікамі, з бакоў якога былі насаджэньні групы дрэваў зь елак і піхты сыбірскай. Схіл да возера афармляецца тэрасамі з пасадкамі бэзу. Захаваўся невялікі пэйзажны парк, аздоблены асобнымі групамі дрэваў, палянамі, алеямі. З паўднёвага боку да парку далучаецца вялікі сад, дзе разьмяшчалася парніковая гаспадарка[1].
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1904—1939 гг.
- 1925 г.
- 1925 г.
- 1929 г.
- 1930 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- 1932 г.
- 1930-я гг.
- 1930-я гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Палац
- Флігель
- Дуб-волат
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads