Палацава-паркавы комплекс Чацьвярцінскіх (Скідзель)
палацавы комплекс у Скідзелі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пала́цава-па́ркавы ко́мплекс Чацьвярці́нскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Скідзелі. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне места. Твор архітэктуры клясыцызму і рамантызму.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Чацьвярцінскіх | |
Брама сядзібы Чацьвярцінскіх | |
Краіна | Беларусь |
Места | Скідзель |
Каардынаты | 53°35′49.24″ пн. ш. 24°15′35.71″ у. д. |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Палацава-паркавы комплекс Чацьвярцінскіх на мапе Беларусі ![]() ![]() Палацава-паркавы комплекс Чацьвярцінскіх |
Комплекс складаўся з палаца, флігеля, гаспадарчых пабудоваў, брамы і парку.
Remove ads
Гісторыя

Сядзіба ў Скідзелі знаходзілася ў валоданьні Чацьвярцінскіх і сфармавалася ў XIX ст. У 1898 годзе збудавалі мураваную ўязную браму[1].
Архітэктура
Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў П-падобны ў пляне будынак.
Захаваліся творы архітэктуры малых формаў: капліца, уязная брама ў выглядзе дзьвюх круглых мураваных вежаў з конусападобнымі дахамі.
Парк
Парк рэгулярна-пэйзажнага тыпу. Плошча 4,8 га. На тэрыторыі парку 2 каналы. У ніжняй частцы захаваліся рэшткі старых прысадаў зь ліпы, горкага каштану звычайнага, грабовыя шпалеры. Верхняя частка парку мае багаты дэндралягічны склад. Растуць экзоты — хвоя вэймутава, ліпа амэрыканская буйналістая, айва японская, ясень звычайны ніцы ды іншыя.
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- 1916 г.
- 1919 г.
- 1920 г.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads