Палац Агінскіх (Вільня)
палац у Вільні (Летува) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пала́ц Агі́нскіх — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, паміж вуліцамі Конскай і Рудніцкай, пад адрасам вуліца Конская, 5. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Агінскіх | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′36″ пн. ш. 25°17′8″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Палац Агінскіх на мапе Летувы ![]() ![]() Палац Агінскіх |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У сярэдзіне XVII — XVIII стагодзьдзях князі Агінскія набылі ў Вільні некалькі камяніцаў. У першай палове XVIII ст. Ігнаці Агінскі (1698—1775) збудаваў вялікі корпус палаца, у сярэдзіне XVIII ст. — малы корпус з флігелем.
Пазьней будынкі рэканструявалі ў стылі клясыцызму: фасад з боку Конскай вуліцы — архітэктар Ян Хаўтынг, фасад з боку Рудніцкай вуліцы — Тамаш Русэль.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У сярэдзіне XIX ст. комплекс дапоўнілі жылым будынкам. У другой палове XIX ст. ў залі палаца праходзілі шляхецкія сходы, балі і канцэрты.
Найноўшы час
У міжваенны пэрыяд у будынках разьмяшчаліся жыдоўская гімназія, майстэрні, абутковая фабрыка, гандлёвыя крамы, кватэры. У Другую сусьветную вайну ў частцы будынкаў палаца дзейнічаў тэатар віленскага гета.
Па вайне ў палацы некаторы час месьціўся дом культуры міліцыі. У 1972—1982 гадох галоўны будынак ансамбля прыстасавалі пад лялькавы тэатар «Леле» і Моладзевы тэатар[1].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads