Конская вуліца (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́нская ву́ліца[1] (лет. Arklių gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае рог вуліцаў Вялікай і Нямецкай і Ратушны пляц з вуліцамі Ўсіх Сьвятых і Базылянскай.
Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Агінскіх, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Сьвятога Язэпа Рамесьніка, зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Remove ads
Гісторыя
У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі перайменавалі вуліцу ў Паліцэйскі завулак. Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.
У 1884—1898 гадох у доме Казлоўскага пад № 18 жыў Францішак Багушэвіч[2]. Камяніца да нашага часу не захавалася, цяпер на яе месцы знаходзіцца будынак Міжнароднай школы мэнэджмэнту. У верасьні 2010 году тут адбылося адкрыцьцё памятнай шыльды ў гонар Францішка Багушэвіча, на якое запрасілі беларускую дэлегацыю на чале зь міністрам культуры Паўлам Латушкам[3].
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Даўжыня вуліцы каля 430 м. Да Моладзевага тэатру мае брукаваную праезную частку, далей — асфальтавую. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня зь Вялікай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.
З правага боку адыходзіць вуліца Кармэліцкая, зь левага — вуліца Гетманская і завулак Гасьціны.
Будынкі
Няцотны бок
- № 5 (таксам Рудніцкая вуліца, 8) — палац Агінскіх. У сярэдзіне XVII—XVIII стагодзьдзях князі Агінскія набылі тут некалькі камяніцаў. У 1-й палове XVIII ст. збудавалі вялікі корпус палаца, у сярэдзіне XVIII ст. — малы корпус з флігелем. Пазьней будынкі рэканструявалі ў стылі клясыцызму. Цяпер у будынку знаходзіцца Моладзевы тэатар.
Цотны бок
- № 4 — дом Ціхановіча. У канцы XV—XVI стагодзьдзях збудавалі 1-павярховы паўночны корпус. У сярэдзіне XVI ст. будынак рэканструявалі і пашырылі. У канцы XVI ст. збудавалі паўднёвы корпус і мур. У канцы XVII ст. камяніцай валодаў купец Ціхановіч, у 1777 годзе яна перайшла да бурмістра Ф. Касадубскага, у 1787 годзе — да бурмітстра Яна Дубінскага.
- № 16 — дом з двух карпусоў, збудаваны ў XV—XVI стагодзьдзях. У XVII—XVIII ст. камяніцай валодалі базыляны.
- № 20 — Бібліятэка музыкі і мастацтва
Галерэя
- Касьцёл Сьвятога Язэпа ў мастацтве
- Н. Орда, 1875 г.
- С. Каліноўскі, 1877 г.
- Ю. Балзукевіч, 1877 г.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads