Палац Радзівілаў (Вільня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Радзівілаў (Вільня)
Remove ads

Палац Радзівілаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Вільні. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на рагу Віленскай і Людвісарскай вуліцаў. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палац Радзівілаў
Thumb
Палац Радзівілаў
КраінаЛетува
МестаВільня
Каардынаты54°41′02″ пн. ш. 25°16′49″ у. д.
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d]
Аўтар праектуConstantino Tencalla[d]
СтатусАхоўная зона
Палац Радзівілаў на мапе Летувы
Thumb
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў
Палац Радзівілаў на Вікісховішчы

Комплекс складаўся з 2-павярховага галоўнага корпуса, двух бакавых крылаў, а таксама пяці 3-павярховых павільёнаў (чатыры на кутох комплексу, адзін — у цэнтры галоўнага корпуса). Захаваліся два карпусы — паўночны і ўсходні, а таксама паўночны павільён.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Мэдаль з выявай палаца, 1653 г.

Вялікае Княства Літоўскае

У XVI ст. гэты пляц, разьмешчаны за Вялейскай брамай гарадзкога мура на маляўнічым пагорку, належаў Кішкам, якія мелі тут драўляную сядзібу. Відаць, праз шлюб Барбары Кішкі зь Юрыем Радзівілам «Геркулесам» (памёр у 1541), кашталянам віленскім і гетманам вялікім сядзіба перайшла ў валоданьне Радзівілаў, у спадчыну Мікалаю «Рудому» і яго сыну Крыштапу Мікалаю «Перуну»[1]. Да 1653 году архітэктар з майстэрні Канстантына Тэнкалі збудаваў мураваную рэзыдэнцыю ваяводы віленскага і гетмана вялікага Януша Радзівіла[2].

За часамі вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў палац спустошылі маскоўскія захопнікі. Яшчэ больш ён пацярпеў у Вялікую Паўночную вайну.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У 1807 годзе Дамінік Геранім Радзівіл перадаў будынак палаца Віленскаму таварыства дабрачыннасьці. У XIX — пачатку XX стагодзьдзя карпусы, якія складалі палац, неаднаразова рамантаваліся або радыкальна перабудоўваліся пад утылітарныя мэты.

За часамі Першай сусьветнай вайны некаторыя часткі палаца зруйнавалі, захавалася каля паловы пачатковых муроў.

Найноўшы час

У 1967 годзе архітэктар Вітаўтас Дварышкіс падрыхтаваў праект кансэрвацыі і рэстаўрацыі палаца. У 1979—1984 годзе паводле праекту архітэктара Эвалдаса Зулонаса праводзілася аднаўленьне паўднёва-заходнага павільёну, у якім разьмясьціўся цэнтральны лектор таварыства «Веды». У астатніх карпусах былога палаца былі жылыя кватэры і інтэрнат.

У 1990 годзе скончылася аднаўленьне паўночна-заходняга павільёну і прамежкавага будынка. У адрэстаўраваным палацы разьмясьцілася філія Летувіскага мастацкага музэю — Музэй палаца Радзівілаў[3].

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Пачатковая сымэтрычная структура палаца набліжала яго да палацаў позьняга Рэнэсансу у Францыі. П-падобны ў пляне палацавы комплекс ахопліваў вялікі дзядзінец — курданэр. Унутраны плян зьмяніўся і не аднаўляўся.

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads