Палац Сапегаў (Варшава)

палац у Варшаве (Польшча) From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Сапегаў (Варшава)
Remove ads

Палац Сапегаў (па-польску: pałac Sapiehów w Warszawie) — адзін з палацаў, разьмешчаных у Новым горадзе, раёне Варшавы (Польшча). Палац раней належаў магнацкаму роду Сапегаў, якія і далі сваё імя палацу, цяпер у ім разьмешчана акруговая школа.[1]

Палац
Палац Сапегаў
польск. pałac Sapiehów w Warszawie
Thumb
КраінаПольшча
МесцазнаходжаньнеВаршава
Каардынаты52°15′15″ пн. ш. 21°00′24″ у. д.
Архітэктурны стыльракако
Аўтар праектуЁган Зыгмунт Дэйбель
ЗаснавальнікЯн Фрыдэрык Сапега
Дата заснаваньня1746 і XVIII стагодзьдзе
Будаваньне17311746 гады
Статуснерухомая славутасьць[d], provincial register of monuments[d] і гмінны рэестар помнікаў[d]
Палац Сапегаў на мапе Польшчы
Thumb
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў
Палац Сапегаў на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Палац бачны справа на карціне Бэрнарда Бэлёта, 1770 г.
Thumb
Сад поруч палаца

Палац быў пабудаваны па замове Яна Фрыдэрыка Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, архітэктарам Ёганам Зыгмунтам Дэйбелем у стылі ракако ў 1731—1746 гадах[2] Ён узводзіўся ў францускім стылі гарадзкога палацу, гэтак званым асабняку. Тым часам ён складаўся зь пяцівосевага галоўнага будынку (corps de logis) і двух асобных будынкаў паміж палацам і вуліцай.[1] Паміж 1741 і 1742 гадамі аднапавярховы будынак быў злучаны з палацавым комплексам, а паміж 1771 і 1790 гадамі і другі будынак узьяднаўся з галоўным corps de logis.

У 1818—1820 гадах да палацу была зроблена прыбудова, дзе разьмясьціліся Сапескія казармы (Koszary sapieżyńskie).[2] Пераўтварэньне будынку ў нэаклясычным стылі было справай рук архітэктара Вільгельма Гэнрыка Мінтэра.[3] Падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў палац служыў казармай для польскага 4-га пяхотнага палку (Czwartacy).[2]

Разбураны ў 1944 годзе нямецкімі нацыстамі, палац быў адноўлены ў 1950-я гады Марыяй Захватавіхавай[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads