Ян Фрыдэрык Сапега

(1680—1751) канцлер вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Фрыдэрык Сапега
Remove ads

Ян Фрыдэрык Сапега (18 кастрычніка 1680, вёска Дабратычы Берасьцейскага павету — 6 ліпеня 1751, вёска Лысаводы Падольскага ваяводзтва) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (1711—1712) і троцкі (1716—1735), канцлер вялікі літоўскі (з 1735).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Валодаў Коднем, Дарагастаямі, Муравіцай, Капыламі, Чарнобылем. Быў старостам берасьцейскім (з 1697) і прапойскім (з 1739).

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Канстанцыя з Радзівілаў

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Казімера Ўладзіслава, ваяводы троцкага, і Францішкі з Копацяў.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Берасьці, працягваў адукацыю ў Любліне і Варшаве. У 1697 годзе атрымаў урад старосты берасьцейскага. У 1700—1702 гадох вандраваў за мяжой, наведаў Прусію, Саксонію, Аўстрыю, Францыю, Галяндыю і Ангельшчыну[6].

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) сьпярша быў на баку Аўгуста Моцнага і далучыўся да Сандамірскай канфэдэрацыі, у 1706 годзе перайшоў у лягер Станіслава Ляшчынскага, ад якога атрымаў урад рэфэрэндара вялікага літоўскага (1706—1709). У 1717 годзе актыўна выступаў супраць прысутнасьці расейскіх войскаў у Рэчы Паспалітай[6], далучыўся да Тарнагродзкай канфэдэрацыі супраціўнікаў караля.

Абіраўся паслом на соймы, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу. На соймах выступаў супраць умяшаньня Расеі ўва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай праз падтрымку праваслаўных і за захаваньне Рэччу Паспалітай нэўтралітэту на міжнароднай арэне[6]. Клапаціўся пра пасады для магнацкіх родаў Радзівілаў (зь якімі яго зьвязвала жонка) і Сапегаў.

Пабраўся шлюбам з Канстанцыяй, дачкой Караля Станіслава Радзівіла, не пакінуў нашчадкаў. Спачыў у касьцёле Сьвятой Ганны ў Кодні[7].

Remove ads

Спадчына

Значную частку жыцьця правёў у Кодні, дзе сабраў вялікую бібліятэку, якая на 1744 год складалася з 3500 пазыцыяў. Напісаў гісторыю мясцовага абраза Панны Марыі (Торунь, 1720), гістарычна-генэалягічны нарыс роду Сапегаў (Варшава, 1730) і інш.

У Коданскім касьцёле стварыў партрэтную галерэю Сапегаў[8].

Галерэя

Малярства

Графіка

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads