Мікалай Капэрнік

польскі і нямецкі астраном, матэматык, фізык From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Капэрнік
Remove ads

Мікала́й Капэ́рнік (па-польску: Mikołaj Kopernik; па-нямецку: Nikolaus Kopernikus; па-лацінску: Nicolaus Copernicus; 19 лютага 1473, Торунь, Каралеўская Прусія, Каралеўства Польскае — 24 траўня 1543, Фромбарк, Вармінскае княскае біскупства, Каралеўства Польскае) — польскі ці нямецкі навуковец, астраном, стваральнік геліяцэнтрычнай тэорыі сьвету.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Публікацыя кнігі Капэрніка «Аб вярчэньні нябесных сфэраў» (лац. De revolutionibus orbium coelestium), незадоўга да ягонай сьмерці ў 1543 годзе, лічыцца адной з галоўных публікацыяў у гісторыі навукі. Капэрнік нарадзіўся й памёр у Каралеўскай Прусіі, рэгіёне Польскага Каралеўства ад 1466 году. Капэрнік меў доктарскую ступень у галіне кананічнага права й, хоць і ня маючы навуковай ступені, займаўся мэдыцынай, лінгвістыкай, перакладамі, а таксама працаваў у якасьці губэрнатара, дыплямата і эканаміста.

Як вядома зь некаторых крыніцаў Капэрнік размаўляў па-лацінску і па-нямецку аднолькава добра. Таксама Мікалай валодаў польскай, грэцкай і італьянскай мовамі[11]. Пераважная большасьць захавалых працаў Капэрніка напісаны па-лацінску, якая на той час зьяўлялася навуковай мова Эўропы. Таксама існуюць некалькі дакумэнтаў, напісаных Капэрнікам на нямецкай мове. Нямецкі прафэсар філязофіі Мартын Карыер згадвае гэты факт у якасьці падсьвечаньня таго, што нямецкая была роднай мовай навукоўца[12].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў купецкай сям’і нямецкага паходжаньня. У дзевяць гадоў застаўся бяз бацькі, таму яго выхаваньнем займаўся дзядзька (з боку маці) канонік Лукаш Вацэнродэ. Вацэнродэ падтрымліваў кантакты зь вядучымі інтэлектуальнымі дзеячамі ў Польшчы і быў сябрам ўплывовага італьянскага гуманіста, які жыў пры двары ў Кракаве, Філіпа Буанакорсі[13]. На жаль не захавалася зьвестак пра першыя гады дзяцінства й адукацыі Капэрніка[14]. Мяркуецца, што Вацэнродэ спачатку адправіў маладога Капэрніка на навучаньне ў школу Сьвятога Яна ў Торуні. Пазьней, у адпаведнасьці з вэрсіяй гісторыка Эрмітэйджа, хлопчык хадзіў у школу пры саборы ўва Ўлацлаваку, якая займалася падрыхтоўкай вучняў да паступленьня ва ўнівэрсытэт Кракава[15].

У 1491 годзе паступіў ва ўнівэрсытэт Кракава разам з сваім братам Андрусём, дзе навучаўся на факультэце мастацтваў[14]. Згодна з пазьнейшай, але надзейнай традыцыяй, Капэрнік быў вучнем Войцеха Брудзеўскага, які да гэтага часу працаваў прафэсарам арыстотэлеўскай філязофіі, але выкладаў астраномію ў прыватным парадку. Капэрнік ня толькі атрымліваў веды праз наведваньне ўнівэрсытэцкіх лекцыйных залаў, але і чытаньнем кніг, якія ён пачаў актыўна набываць. Чатыры гады Капэрніка ў Кракаве згулялі важную ролю ў разьвіцьці ягоных крытычных здольнасьцей. Капэрнік заўважыў лягічныя супярэчнасьці ў дзьвюх афіцыйных сыстэмах астраноміі, як то тэорыі гомацэнтрычных сфэраў Арыстотэля і мэханіку геацэнтрычную мадэлю Пталемэя[16]. Не атрымаўшы дыплёму, верагодна увосень 1495 году, Капэрнік пакінуў Кракаў і зьехаў з сваім дзядзькам Вацэнродэ, які ў 1489 годзе быў прызначаны біскупам Варміі. Вацэнродэ імкнуўся ўладкаваць свайго пляменьніка ў канонікі на новым месцы.

Пазьней атрымаў рознабаковую адукацыю ва ўнівэрсытэтах Балёньні, Падуі, Фэрары, дзе вывучаў права, мэдыцыну, матэматыку, астраномію. У 1503 годзе вярнуўся ў Кракаў і стаў прафэсарам унівэрсытэту. У 1512 годзе арганізаваў абсэрваторыю ў горадзе Фромбарк, дзе да канца жыцьця вёў астранамічныя назіраньні. Вынікі дасьледаваньняў абагульнены ў яго творы «Аб вярчэньні нябесных сфэраў» («De revolutionibus orbium coelesteum»), апублікаваным у Нюрнбэргу за некалькі тыдняў да яго сьмерці.

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Thumb
«Астраном Капэрнік або размова з Богам» працы Яна Матэйкі (1872)

Галоўнай заслугай вучонага зьявілася абгрунтаваньне таго, што бачны намі рух Сонца і зорак зьвязаны ня зь іх вярчэньнем вакол Зямлі, а з рухам Зямлі вакол уласнай восі і гадавым вярчэньнем яе вакол Сонца. Але акрамя гэтага ён быў канонікам касьцёла, урачом. Аўтар рэформы манэтнай сыстэмы ў Польшчы. У горадзе Фромбарк пабудаваў машыну, якая забясьпечвала вадою ўсе дамы гораду.

Remove ads

Сьпіс твораў

Аўтар прац:

  • N.C. Meditata XV. Augusti anno domini MDXVII. (1517)
  • Tractatus de monetis (1519)
  • Monetae cudendae ratio (1528)
  • De Revolutionibus Orbium Coelestium — Нюрнбэрг, Нямеччына (1543)

Пахаваны ў саборы Фромбарку ў безыменнай магіле. У жніўні 2005 году магіла была знойдзеная.

У 1616 годзе каталіцкая царква ўнесла навуковыя працы астранома ў індэкс забароненых кніг.

Ушанаваньне памяці

У Ягелонскім унівэрсытэце захоўваецца карціна Яна Матэйкі «Астраном Капэрнік або размова з Богам». У яго гонар усталявана шмат помнікаў у Польшчы і Эўропе. Сярод іх помнік, на якім высечаны словы: «Solis stator. Terra motor» («Які спыніў Сонца. Які рушыў Зямлю»).

У гонар Капэрніка названы Торунскі ўнівэрсытэт. У Варшаве месьціцца Цэнтар навукі Капэрніка, а таксама Астранамічны цэнтар, які ўважаецца галоўнай польскай навукова-дасьледчая ўстановай у галіне астрафізыкі. У Лодзі маецца шпіталь, які ўганараваны імём навукоўца. Фундацыя польскай навукі і Нямецкае навукова-дасьледчае таварыства сумесна заклалі прэмію імя Капэрніка дзеля разьвіцьця польска-нямецкага навуковай супрацы.

14 ліпеня 2009 году навукоўцы зь Нямецкага цэнтру дасьледаваньня цяжкіх іёнаў у Дармштаце адкрылі новы хімічны элемэнт, які часова назвалі унунбам, і прапанавалі Міжнароднаму зьвязу тэарэтычнай і прыкладальнай хіміі надаць яму сталуцю назву капэрніц зь сымбалем Cn. На 537-ю гадавіну з дня нараджэньня Капэрніка гэтая назва стала афіцыйнай.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads