Паловіца
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пало́віца — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Галбіцы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 38 км. Плошча вадазбору 211 км². Выдатак вады ў вусьці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
Асноўны прыток — рака бяз назвы каля вёскі Чашуны.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 0,9 км на паўднёвы захад ад вёскі Кролікі, вусьце на поўдзень ад вёскі Рымкі. Цячэ паўднёва-заходняй часткай Полацкай нізіны.
Даліна ў высокай плыні на працягу 10—12 км слабавыразная, ніжэй трапэцападобная (шырыня 0,5—0,7 км). Абалона пераважна двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах (шырыня 60—100 м). Рэчышча ў вярхоўі на працягу 3 км звычайна ў межань перасыхае. Рэчышча на працягу 29,2 км угару ад вусьця і 4,5 км у высокай і сярэдняй плыні каналізаванае.
Каля вёскі Кунды ад ракі адыходзіць канал, якім частка сьцёку перакідваецца ў раку Лучайка[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads