Лучайка (прыток Мядзелкі)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Луча́йка — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Мядзелкі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 258 км². Выдатак вады ў вусьці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
Прытокі — невялікія ручаі і мэліярацыйныя каналы.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Выцякае з возера Лучай за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Гаўрылавічы, цячэ паўднёва-заходняй часткай Полацкай нізіны, вусьце каля вёскі Маскалішкі.
Даліна пераважна трапэцападобная. Абалона двухбаковая, у высокай і сярэдняй плыні большай часткай забалочаная; шырыня яе 500—600 м, у нізкай плыні звужваецца да 100—200 м. Рэчышча зьвілістае, паміж вёскамі Баранавічы — Лапосі на працягу 16 км каналізаванае[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads