Пастаўскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пастаўскі раён
Remove ads

Паста́ўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2096,44[3] км². Насельніцтва на 2018 год — 35 642 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Паставы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Мяжуе з Глыбоцкім, Браслаўскім, Шаркоўшчынскім, Докшыцкім раёнамі Віцебскай вобласьці, Мядзельскім раёнам Менскай вобласьці, Астравецкім раёнам Гарадзенскай вобласьці, а таксама зь Летувой.

Цэнтар раёну, места Паставы, разьмешчаны на рацэ Мядзёлцы, за 250 км ад Віцебску. У раён уваходзяць гарадзкія пасёлкі Варапаева, Лынтупы, 507 сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйна раён падзелены на 10 сельсаветаў: Валкоўскі, Варапаеўскі, Дунілавіцкі, Казлоўшчынскі, Камайскі, Курапольскі, Лынтупскі, Навасёлкаўскі, Юнькаўскі, Ярэўскі.

Праз раён праходзіць аўтатраса Полацак — Вільня, чыгункі Полацак — Вільня, Варапаева — Друя.

Remove ads

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 году ў складзе Вялейскай вобласьці. 20 верасьня 1944 году перададзены Маладэчанскай вобласьці. З 20 студзеня 1960 году ўваходзіць у Віцебскую вобласьць. У сучасных межах з 1965 году.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 39 487 чалавек[5] (перапіс); 2016 год — 36 442 чалавекі[6]; 2017 год — 35 969 чалавек[7]; 2018 год — 35 642 чал.[2]

Адукацыя

У сыстэме адукацыі раёну 57 установаў: 12 сярэдніх, 19 базавых, 8 пачатковых школ, раённая гімназія, 16 дзіцячых дашкольных установаў, Варапаеўская дапаможная школа-інтэрнат, дзіцячы дзяржаўны сацыяльны прытулак. Дзейнічаюць аб’яднаньне пазашкольных установаў і Цэнтар карэкцыйнага разьвіваючага навучаньня і рэабілітацыі.

У агульнаадукацыйных школах арганізавана дыфэрэнцыраванае навучаньне (6 ліцэйскіх, 25 профільных клясаў і 13 груп, 44 клясы і групы з паглыбленым вывучэньнем прадметаў, 24 клясы і групы з вывучэньнем розных прадметаў на павышаным узроўні). Праводзіцца аздараўленьне дзяцей. У час летніх канікул у раёне працуе 26 аздараўленчых лягераў дзённага знаходжаньня, у якіх адпачывае каля 1100 дзяцей, тры лягеры кругласутачнага знаходжаньня на 75 месцаў, а таксама валантэрскі і спартовы лягеры.

Установа адукацыі «Пастаўскі дзяржаўны прафэсіянальна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасьці» рыхтуе спэцыялістаў сярэдняга зьвяна і кадры масавых рабочых прафэсіяў.

Асобы

Ураджэнцы

  • Ніна Асіненка (1928 (?)) — дзяячка беларускага нацыянальнага супраціву, сябра беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП), адна з заснавальнікаў Постаўскай групы СБП.
  • Ангеліна Бароўка (1931 (?) — 1999) — дзяячка беларускага нацыянальнага супраціву, сябра і скарбнік пастаўскай групы беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).
  • Уладзімер Дубоўка — беларускі паэт, празаік, мовазнавец, перакладнік, літаратурны крытык
  • Аўген Жыхар — дзяяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. Сябра «СБМ», «БНП» і «Чорнага Ката». Камандаваў партызанскім атрадам на Пастаўшчыне.
  • Дзяніс Малец — каталіцкі сьвятар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху
  • Міхаіл Хвастоў — беларускі палітык і дыплямат
  • Зыгмунт Чаховіч — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў
  • Мікалай Казаравец (нар. 1949) — беларускі сэлекцыянэр жывёлы і палітык

Жыхары

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads