Палявая мыш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палявая мыш (Apodemus agrarius) — від сысуноў сямейства мышы Muridae.
Remove ads
Вонкавы выгляд
Даўжыня цела 75–115 мм, даўжыня хваста 60–92 мм, даўжыня вушэй 10–13 мм, маса 14–35 г. Верх цёпла-рудавата-карычневы, толькі ў маладых жывёл больш шэра-карычневы. Вузкая чорная паласа праходзіць ад шыі па сярэдзіне сьпіны. Ніз шаравата-белы.
Распаўсюджваньне
Сустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Італіі і Даніі да Тайваню; на вышынях ад 0 да 1750 м.
Лад жыцьця
Дзённы від. Сустракаецца ў розных месцах пражываньня, уключаючы ўзлескі лясоў, лугі, балоты, кукурузныя палі, пашы, сады ў сельскай і прыгараднай мясцовасьці і зялёныя насаджэньні ў гарадах. Пераважныя вільготныя месцы пражываньня. Сілкуецца каранямі, збожжам, насеньнем, ягадамі, арэхамі і вусякамі. Гэта спрытны скакун і плывец. Яны рыюць норы, якія засяляюць у начны час. Большасьць Apodemus agrarius жыве усё жыцьцё і памірае ў межах 180 метраў ад месца нараджэньня.
Яны здольныя да размнажэньня ва ўсе поры года. Саміцы могуць вырабляць да шасьці вывадкаў, у кожным да шасьці дзіцянятаў. Сярэдняя працягласьць жыцьця ў няволі: 4 гады.
Вонкавыя спасылкі
- Kaneko, Y., Kryštufek, B., Zagarondnyuk, I., Vohralík, V., Batsaikhan, N., Avirmed, D. & Sukhchuluun, G. 2016. Apodemus agrarius. The IUCN (анг.)
- Shefferly, N. 1999. Apodemus agrarius. Animal Diversity Web (анг.)
![]() |
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads