Паляўнічыя акварэлькі з Палесься
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Паляўнічыя акварэлькі з Палесься» — польскамоўная паэма Янкі Лучыны, цалкам апублікаваная ў зборніку «Poezje» (Варшава, 1898).
Публікацыя
Разьдзелы паэмы «На ласёў на прынаду», «На цецерукоў у час такаваньня» Лучына дасылаў у 1882 годзе Аляксандру Валіцкаму (1826—1893), былому менскаму кнігару, удзельніку паўстаньня 1863 году, які жыў тады ў Кракаве[1].
Разьдзелы «Стары паляўнічы», «Выправа на ласёў» і «Апавяданьне даяжджаючага» публікаваліся ў часопісе «Życie» (1887, № 25-26; 1888, № 8), а «Перад куцьцёю» — у альманаху «Życie ilustrowane» (Варшава, 1887) пад агульным загалоўкам «Акварэлькі з паляўнічага жыцьця на Палесьсі» (польск. Akwarelki z życia myśliwskiego na Polesiu), які, як сьведчаць аўтографы паэта, захаваныя ў аддзеле рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве, быў рэдакцыйным варыянтам назвы паэмы. Цалкам паэма была апублікаваная ў зборніку «Poezje» (Варшава, 1898). На беларускую мову перакладаўся М. Клімковічам урывак уступу. Цалкам паэму пераклаў Генадзь Тумаш[1].
Беларусізмы ў арыгінальным тэксьце былі пазначаная і часткова пракамэнтаваныя аўтарам дзеля патрэбаў польскага чытача.
Remove ads
Напісаньне
У адным зь лістоў да Зянона Пшасмыцкага аўтар пісаў:
Чым жа прывабліваюць мае «Паляўнічыя акварэлькі»? Ня ведаю. Мабыць, тым, што яны арыгінальныя і праўдзівыя, як фатаграфія, бо сьпісаныя яны з сапраўдных факцікаў… «Паляўнічых акварэлек» я мог бы напісаць з капу, бо і цяпер, хаця і бяз ног, трываю ў заўзятасьці да шаракоў і бакасаў, за ложкам у мяне ёсьць самапал, і ежджу, калі здарыцца, паляваць на ўражаньні, бо зьвярыну нячаста пазбаўляю жыцьця. Ці павінен я тады фабрыкаваць «Акварэлькі»? Дзьве ўжо абдумаў, адну напісаў слова ў слова з жыцьця[2].
Ул. Мархеля выказаў здагадку, што паніч ад імя якога вядзецца вершаванае апавяданьне, — гэта сам паэт у час маладосьці. Што тычыцца лесьніка, то яго Лучына мог сустрэць у арандаванай бацькамі Мархачоўшчыне, куды яшчэ студэнтам прыяжджаў на канікулы[2].
Remove ads
«Стары лясьнік»
Апублікаваны ў зборніку «Вязанка» (Пецярбург, 1903) верш «Стары лясьнік» традыцыйна разглядаецца як лучынаўскі самапераклад разьдзелу «Стары паляўнічы»[3]. На думку Ул. Мархеля, разам з тым гэта арыгінальны твор, які мае прыкметы самастойнасьці, выяўленай у нязначнай зьмене назвы і ў беларускамоўнай інтэрпрэтацыі тэмы, першасна раскрытай аўтарам па-польску[4].
Сюжэт верша пачынаецца з настойлівай просьбы Грышкі даць яму пораху. Былы паляўнічы (лясьнік) наважыўся забіць шкадлівага мядзьведзя, што задраў жарабя. Ні сьвядомыя перашкоды з боку родных, ні спакусьлівыя прапановы пана ня могуць адмяніць ягонага намеру. Верш завяршаецца стрыманай просьбаю Грышкі прыслаць у лес падводу, што ўказвае на пасьпяховы вынік паляваньня[4].
Ацэнкі
Літаратурныя крытыкі далі высокую ацэнку паэме, ставячы гэты твор у адзін шэраг з «Песьняй пра зубра» Міколы Гусоўскага і «Панам Тадэвушам» Адама Міцкевіча. Некаторымі крыніцамі паэма характарызуецца як «энцыкляпэдыя паляўнічага»[5]. Паводле Ўладзімера Мархеля, «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» адкрылі перад беларускімі паэтамі шляхі пошукаў у напісаньні нацыянальных эпічных твораў («Новая зямля» Якуба Коласа і іншыя)[6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads