Міхась Клімковіч
беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міха́сь Мікала́евіч Клімко́віч (20 лістапада 1899, Сялітранка, Барысаўскі павет, Расейская імпэрыя — 5 лістапада 1954, Менск, БССР) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар тэксту гімну БССР «Мы, беларусы».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага раёну ў сям’і качагара. Скончыў чатырохклясавую гарадзкую вышэйшую вучэльню (1915, народны настаўнік). Настаўнічаў, у 1921—1923 служыў у Чырвонай Арміі, працаваў на партыйнай і прафсаюзнай рабоце.
У 1932—1934 — старшыня аргкамітэту па стварэньні Саюзу пісьменьнікаў БССР, першы старшыня саюзу ў 1934—1939 гадох. У 1937 годзе спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам[2].
У 1932—1937 кандыдат у сябры ЦК КП(б) Беларусі. Сябра ЦВК БССР у 1931—1938 г.
Галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве, пасьля — у Менску (1943—1947).
Памёр 5 лістапада 1954 году, пахаваны ў Менску на Вайсковых могілках.
Remove ads
Творы
Дэбютаваў у друку ў 1928 годзе.
- Паэма «14 слуцкіх»
- Вершаваныя п’есы: «Кацярына Жарнасек» (1937, ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы ў 1938), «Адплата» (1945), «Уся ўлада Саветам» (1956)
- Драматычная трылёгія «Георгій Скарына» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы)
- П’еса «Адплата»
- Лібрэта да опэр: «Апошні вечар на хутары» (апублікаваная ў 1940), «Кастусь Каліноўскі» (пастаўленая ў 1947) і балету «Князь-возера» (пастаўлены ў 1949)
- Пераклады на беларускую мову твораў расейскіх, украінскіх, польскіх, летувіскіх аўтараў і інш.
У 1946 годзе ў дзяржаўным выдавецтве БССР выйшаў зборнік прозы М. Клімковіча «Лясное возера».
Remove ads
Сям’я
З жонкай Марыяй Язэпаўнай мелі дачок Маю і Сьвятлану.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads