Папскі ўнівэрсітэт сьвятога Тамаша Аквінскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Папскі ўнівэрсытэт сьвятога Тамаша Аквінскага, Angelicum (па-лацінску: Pontificia Studiorum Universitas a Sancto Thoma Aquinate in Urbe) — папскі ўнівэрсытэт сьвятога Тамаша Аквінскага, вядомы як Ангелікум (па-лацінску: Angelicum), адзін з асноўных папскіх унівэрсытэтаў Рыму. Служыць навучальнай і дасьледчай установай ордэна дамініканцаў. Ягоны дэвіз (motto) — па-лацінску: Caritas veritatis, па-ангельску: The charity of truth (1908): па-беларуску: Міласэрнасьць ісьціны. Год ягонага заснаваньня — 1222, 1577, 1963[1].

Remove ads
Гісторыя
Ангелікум бярэ пачатак ад заснаванага Тамашам Аквінскім сярэднявечнага Студыюма (па-лацінску: Studium) 1222: «Conventus S. Sabinae de Urbe prae ceteris gloriam singularem ex praesentia fundatoris ordinis et primitivorum fratrum necnon ex residentia Romana magistrorum generalium, si de ea sermo esse potest, habet. In documentis quidem eius nonnisi anno 1222 nomen fit, ait certe iam antea nostris concreditus est. Florebant ibi etiam studia sacra.»[2][3] Дамініканскага ордэна ў Рыме, і ад італьянска-гішпанскага каледжа сьв. Тамаша (па-лацінску: Collegium Divi Thomæ de Urbe), заснаванага мансэньёрам Хуанам Салянам, былым біскупам Куска (Пэру), пры дамініканскім Канвэнце Санта-Марыя-сопра-Мінэрва ў Рыме ў 1577 годзе. Новы каледж быў адкрыты для ўсіх жадаючых, а ня толькі для дамініканцаў.
- 26 траўня 1727 году Бэнэдыкт XIII абвесьціў каледж вышэйшай навучальнай установай дамініканцаў і дазволіў прысвойваць акадэмічныя ступені па тэалёгіі выпускнікам.
- У 1701 годзе дзякуючы шчодрасьці кардынала Джыраляма Казанатэ навучальная ўстанова атрымала права карыстаньня Бібліятэкай Казанатэ[4].
- У 1873 годзе, з-за наступстваў Рысарджымэнта, каледж быў вымушаны пакінуць сваю першапачатковую рэзыдэнцыю, і на працягу многіх гадоў разьмяшчаўся ў розных рымскіх палацах.
- У 1882 годзе быў заснаваны факультэт філязофіі.
- У 1896 годзе быў заснаваны факультэт кананічнага права.
- 2 траўня 1906 году каледж атрымаў найменьне Папскага (па-лацінску: Pontificium Collegium Divi Thomæ de Urbe).
- У лістападзе 1908 году заснаваны папам Піюсам X Папскі міжнародны каледж «Ангелікум» (па-лацінску: Pontificium Collegium Internationale Angelicum), які замяніў сабой каледж сьв. Тамаша. Каледж атрымаў новы будынак на вуліцы Сан-Віталь, 15.
- У 1926 годзе Папскі міжнародны каледж Ангелікум стаў інстытутам (па-лацінску: Pontificium Institutum Internationale Angelicum).
- У 1932 годзе Ангелікум быў перамешчаны ў старадаўні дамініканскі манастыр сьв. Дамініка і Сыксту.
- У 1942 годзе Папскі міжнародны інстытут Ангелікум стаў «Атэнеем» ад па-старажытнагрэцку: Ἀθήναιος — па-лацінску: Athenaeus (па-лацінску: Pontificium Athenaeum Internationale Angelicum).
- У 1950 годзе заснаваны Духоўны інстытут, які ўключаны ў склад факультэта тэалёгіі.
- У 1952 годзе заснаваны Інстытут грамадзкіх навук, які ўключаны ў склад факультэта філязофіі.
- 7 сакавіка 1963 году Ян XXIII прысвоіў Ангелікуму ранг Папскага ўнівэрсытэта (па-лацінску: Pontificia Studiorum Universitas a Sancto Thoma Aquinate in Urbe).
- У 1974 годзе Інстытут грамадзкіх навук стаў факультэтам.
Remove ads
Факультэты
У склад унівэрсытэта ўваходзяць чатыры факультэты:
Інстытуты
У склад ўнівэрсытэту ўваходзяць два інстытуту:
Дзейнасьць
Дзевятнаццаць тэалягічных і філязофскіх арганізацыяў, разьмешчаных на пяці кантынэнтах Зямлі, злучаныя з унівэрсытэтам[11]. Сярод якіх варта адзначыць:
- Блэкфраярз студыюм, Оксфард (Ангельшчына)[12];
- Вышэйшы інстытут рэлігійных навук «Mater Ecclesiæ», Рым (Італія)[13];
- Вышэйшы інстытут рэлігійных навук сьв. Тамаша Аквінскага, Кіеў (Украіна)[14];
- Інстытут экуменічнай-патрыстычнага грэцка-бізантыйскага багаслоўя сьв. Мікалая, Бары (Італія)[15].
Бібліятэка ўнівэрсытэта налічваецца 200 тысяч тамоў. Ва ўнівэрсытэце навучаецца 1400 студэнтаў. Рэктарам зьяўляецца — Ёсіф Агіюс.
Remove ads
Знакамітыя выпускнікі
- Лярэнца Антанэцьці
- Ўільям Ўэйкфілд Баўм
- Люі-Альбэр Вашон
- Яганэс Вілебрандс
- Ян Павал II (у 1948 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па творах гішпанскага містыка XVI стагодзьдзя, рэфарматара ордэна кармэлітаў, сьв. Яна Крыжа
- Альфонса Лёпэс Трухільлё
- Жорж Баль, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1958 году[16].
- Хуліё Эранс Касада
- Сьвятаслаў Шаўчук
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads