Партэнон
старажытны храм у Атэнах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партэно́н (па-старажытнагрэцку: Παρθενών) — адзін з найстаражытнейшых помнікаў Эляды, які дажыў да нашых дзён, прысьвечаны багіні Атэне, якую насельніцтва Атэнаў лічыла сваёй заступніцай. Партэнон — галоўны храм Акропалю, лічыцца вяршыняй разьвіцьця дарычнага ордэру, а шматлікія скульптуры — адным з найвялікшых дасягненьняў грэцкага мастацтва. Партэнон зьяўляецца сымбалем антычнай культуры і прыгажосьці агулам.
Храм | |
Партэнон Παρθενών | |
![]() Партэнон | |
Краіна | Грэцыя |
Атэны | Афіны[d][1] |
Каардынаты | 37°58′17″ пн. ш. 23°43′36″ у. д. |
Канфэсія | старажытнагрэцкая міталёгія |
Архітэктурны стыль | Клясычны стыль |
Аўтар праекту | Іктын[d][2], Калікрат[2] і Фідыяс[d][2] |
Будаўнік | Фідый, Іктын, Калікрат |
Дата заснаваньня | V стагодзьдзе да н. э.[3] |
Будаваньне | 447 г. да н. э.—432 г. да н. э. |
Рэліквіі і сьвятыні | статуя Атэны Партэнас |
Статус | храм |
Партэнон на мапе Грэцыі ![]() ![]() Партэнон | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Будаўніцтва Партэнону было распачатае ў Атэнах — галоўным горадзе Старажытнай Грэцыі ў 447 г. да н. э., скончанае ў 438 г. да н. э., але зьнешнія работы працягваліся да 431 г. да н. э. На месцы збудаваньня калісьці стаяў іншы храм, зруйнаваны падчас вайны з пэрсамі ў 480 г. да н. э.
Пэрыкл, які прыйшоў да ўлады ў Атэнах, вырашыў упрыгожыць горад грандыёзнымі пабудовамі, дзеля чаго запрасіў выславёнага архітэктара Фідыя, які пераважна займаўся скульптурамі. Працаваць над храмам яму дапамагалі архітэктары Іктын і Калікрат.
У пачатаку 2 стагодзьдзя да н. э. адзін з прадстаўнікоў дынастыі Аталідаў усталяваў у Партэноне помнік у гонар свайго продка, а ў 31 годзе да н. э. гэты манумэнт быў перайменаваны ў гонар Актавіяна Аўгуста.
Некаторы час у Партэноне разьмяшчаліся дзяржаўны скарб і архіў, потым ў VI ст. н. э. ён быў ператвораны ў хрысьціянскую царкву, прысьвечаную Дзеве Марыі, а ў раньніх 1460-х гадах — у мячэт, калі да храма быў дададзены мінарэт. Партэнон падвяргаўся нападам шматлікіх заваёўнікаў, прыкладам, туркаў і вэнэцыянцаў.
У 1687 годзе Акропаль апынуўся пад аблогай італьянскага генэрала Франчэска Маразыні і быў абстраляны па яго загадзе. Падчас абстрэлу была разбураная значная частка ўнутраных элемэнтаў храму і зьнесены дах.
У пачатку XIX стагодзьдзя Томас Элджын атрымаў дазвол з боку Асманскай імпэрыі на вываз скульптураў, таму значная частка з тых, што засталіся некранутымі, была зьвезеная ў Брытанскі Музэй у Лёндане, частка апынулася ў парыскім Люўры й Капэнгагэне. Зараз вядуцца бязвыніковыя перамовы пра вяртаньне гэтых каштоўнасьцяў у Грэцыю.
З 1975 году ўлады Грэцыі распачалі праграму па рэканструкцыі Партэнона. Пазьней гэты праект падтрымаў Эўрапейскі Зьвяз.
Першараднай праблемай Партэнона зьяўляецца развіцьцё і пашырэньне Атэнаў. Кіслотныя дажджы і выхлапныя газы выклікаюць карозію. Шматлікія скульптуры былі пашкоджаныя пад уплывам навакольнага асяродзьдзя і гэты працэс працягваецца. У сувязі зь нікчэмным станам Партэнона ўрад Грэцыі распачаў праграму па выратаваньні й захаваньні храма, але будучыня ўнікальнай пабудовы й па сёньняшні дзень застаецца нявызначанай.
Remove ads
Архітэктура


Партэнон пабудаваны з мармуру і ўяўляе сабой дарыйскі пэрыптэр.

Фрыз фасада храма раней быў упрыгожаны мэтопамі з выявамі бітваў кэнтаўраў, амазонкаў і гігантаў, а франтоны — вялічэзнымі скульптурнымі групамі, пераважна ў выглядзе алімпійскіх багоў і багіняў, якія амаль не захаваліся да нашых дзён. Таксама калісьці храм меў фрыз з выявай урачыстага шэсьця ў гонар Вялікіх Панафінэяў, сьвята-ушанаваньня багіні Атэны, якая зьмяшчала высечаныя фігуры 365 людзей і 226 жывёлаў. Кожная фігура была ўнікальнай.
Партэнон пабудаваны з выкарыстаньнем дарычнага ордэру. 46 велічных калёнаў, якія атачаюць храм разьмешчаныя на неаднолькавай адлегласьці. Гэты прыём быў выкарыстаны, каб узмацніць адчуваньне дынамікі калянады. У храме месьціўся асобы пакой, у якім дзяўчыны ткалі сьвятую адзежу — пэплас — у якасьці падарунка Атэне. Сьпярша Партэнонам называлі толькі гэты пакой, але зь цягам часу назва перайшла да ўсяго храма.
Атэна Партэнас
У храме знаходзілася 12-мэтровая статуя Атэны Партэнас, аўтарам якой быў Фідый. Статую пакрывалі найтанчэйшыя залатыя пласьцінкі. Мяркуюць, што яна была зьнішчаная падчас чарговага пажару ў Партэноне ў V-м ст. н. э., таму статуя вядомая толькі дзякуючы апісаньням (Паўсанія й Плінія Старэйшага), выявам на вазах, манэтах і ўпрыгожваньнях, а таксама дзякуючы копіям і зьвесткам пра яе ў Канстантынопалі ў X ст. н. э.
Remove ads
Сучасныя копіі
- Паўнамаштабная копія Партэнона ў Нэшвіле.
- Копія Партэнону ў парку Tobu World Square ў маштабе 1:25.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads