Пасынкі (біялягічны заказьнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Па́сынкі» — дзяржаўны біялягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці.
Біялягічны заказьнік «Пасынкі» знаходзіцца на паўночным узьбярэжжы возера Нарач, паміж вёскамі Чараўкі і Пасынкі Мядзельскага раёну. Функцыянуе на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».
Агульная плошча заказьніка складае 10 га (0,1 км²). Асноўнае прызначэньне заказьніка — захаваньне ў натуральным стане ўнікальнага прыродна-лянфшафтнага комплексу поўдня Беларускага Паазер’я. На тэрыторыі заказьніка прадстаўленыя арыгінальныя спалучэньні расьлінных сем’яў рэдкіх і ўнікальных відаў, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Заказьнік цікавы для культурна-даведкавых і экалягічных мэтаў.
Ахоўная тэрыторыя выконвае значную ролю ў падтрыманьні экалягічнага балянсу, які склаўся ў лугавых прыбярэжных экасыстэмах возера Нарач.
У склад рэдкіх відаў, якія сустракаюцца на тэрыторыі заказьніка, уваходзяць: вераніка шырокалісьцёвая, жывучка жэнэўская, ветраніца ласная, асака веснавая, земляніцы зялёныя, горычнік горны, маладзіла отпрыскавае, прастрэл лугавы, цыбуля агародная, спаржа лекавая, вераніка каласістая і іншыя.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads