Пасыфэ (спадарожнік Юпітэра)

спадарожнік Юпітэра From Wikipedia, the free encyclopedia

Пасыфэ (спадарожнік Юпітэра)
Remove ads

Пасыфэ — зьнешні рэтраградны спадарожнік плянэты Юпітэр. Адкрыты ў 1908 годзе Жанам Філібэрам Мэлё. Назву атрымаў у 1975 годзе ў гонар Пасыфаі, жонкі Міноса й маці Мінатаўра. (Канчатак -э або -е ў назвах спадарожнікаў сьведчыць аб рэтраградным руху.) Ад 1955 да 1975 року меў назву Пасэйдон.[1][2]

Хуткія факты Гісторыя адкрыцьця, Першаадкрывальнік ...

Пасыфэ зьяўляецца найбольшым сярод рэтраградных спадарожнікаў Юпітэра і ўзначальвае аднайменную групу, да якой раней адносіліся Ананке, Кармэ і Сынопэ, а ў цяперашні час — Эўрыдомэ, S/2003 J 23, Гэгэмонэ, Спондэ, Кіленэ, Мэгаклітэ, S/2003 J 4, Сынопэ, Аўтаноэ, Ааэдэ, S/2011 J 2, Юпітэр LI і Корэ. Усе гэтыя спадарожнікі маюць адваротны кірунак руху, значны нахіл кружніку і абарочваюцца вакол плянэты больш чым за два гады.

Аналізы візуальнага спэктру паказваюць падабенства будовы Пасыфэ з астэроідамі тыпу С.[3]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads