Паштовая станцыя (Гарадок)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паштовая станцыя — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Гарадку. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места пад адрасам вуліца Невельская, 55. Твор архітэктуры клясыцызму і рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Цяпер тут месьціцца царква Сьвятога Андрэя.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Паштовая станцыя | |
![]() Паштовая станцыя | |
Краіна | Беларусь |
Места | Гарадок |
Каардынаты | 55°28′19″ пн. ш. 29°58′14″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Паштовая станцыя на мапе Беларусі ![]() ![]() Паштовая станцыя |
Remove ads
Гісторыя

Мураваную паштовую станцыю ў Гарадку збудавалі ў першай палове XІX ст. паводле праекту, прынятага ў 1846 годзе дзеля паштовых станцыяў на шашэйных дарогах.
3 пабудовай у 1904 годзе чыгункі значэньне станцыяў, як і паштовага тракту, зьнізілася, былы паштовы двор у Гарадку ліквідавалі. У 1930-я гады будынак належаў МТС, пазьней выкарыстоўваўся як жытло.
Па 1990 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму і рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Гадоўны будынак прастакутны ў пляне, накрыты 4-схільным дахам. Сьцены дэкаруюцца кутнімі пілястрамі і праразаюцца стральчатымі вокнамі, такую ж форма мае ўваходны праём. Над уваходам месьціцца невялікі прастакутны атык. Да будынка далучаюцца рэшткі станцыйнага двара. Над ганкам — навісь зь літым кранштэйнам, выкананым з чыгуну ў XІX ст.
Усярэдзіне падзяляецца на дзьве часткі сенцамі: зь левага боку разьмяшчаліся пакоі для падарожнікаў, з правага — кватэра дазорца, кухня і пакой для афармленьня падарожных[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads